Высокі гонар і вялікая адказнасць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад выездам у Маладзечна на сход  мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад выездам у Маладзечна на сход мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню

Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Мікалай Радаман у другі раз абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Выбары сенатараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ад Мінскай вобласці адбыліся 13 верасня ў Маладзечне на сходзе мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню. Ад цэнтральнага рэгіёна на месцы ў сенаце было вылучана 8 кандыдатаў.

— Усе кандыдаты — людзі, добра вядомыя ў Мінскай вобласці і ў цэлым у Беларусі, вопытныя кіраўнікі, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. — Двое з іх — дзеючыя сенатары, тэрмін паўнамоцтваў якіх заканчваецца 18 кастрычніка.

Сенатараў абіралі шляхам тайнага галасавання, у якім прынялі ўдзел 639 дэпутатаў, ці 85 % ад усяго дэпутацкага корпуса. Перад выбарамі кандыдаты ў члены верхняй палаты парламента прапанавалі свае праграмы. У выніку ў склад Савета Рэспублікі ад Мінскай вобласці выбраны ўсе восем вылучаных кандыдатур. Сенатарамі ад цэнтральнага рэгіёна сталі старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч; старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана Герасімовіч; генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты; дырэктар сель-скагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна Ніна Жалязнова; дырэктар па прамыслова-тэхнічнай палітыцы і развіцці ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» — кіруючая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты» Аляксандр Марчанка; намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Сірэнка; дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава» Алег Суконка; старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Мікалай Радаман.

Савет Рэспублікі — адна з двух палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 чалавекі, і яна лічыцца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Пры гэтым 56 чалавек абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае Прэзідэнт.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.