Жыццё — у працы

Поделитесь с друзьями
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

grickevichi3

Міхаіл Клімовіч (на здымку) прысвяціў сваё жыццё працы ў вёсцы. Родам ён з Нялепава. Пасля заканчэння Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума вярнуўся на малую радзіму. І з 1988 года завіхаецца ў гаспадарцы “Грыцкевічы”. Спачатку быў механікам. Цяпер працуе на зямлі. На сваім магутным “Фэндце 930” увесну рыхтуе глебу і займаецца сяўбой. У сезон нарыхтоўкі кармоў прасуе сена, сянажную масу. У час уборкі прасуе салому. Гэтай восенню ён задзейнічаны на ворыве і сяўбе азімых культур.

Міхаіл Клімовіч — чалавек сціплы, з адказнасцю адносіцца да даручанай справы. Не раз быў пераможцам на раённым злёце перадавікоў. Разам з сям’ёй пражывае ў прыватным доме. Трымае ўласную гаспадарку. Жонка, Марыя Аляксееўна, працуе аператарам машыннага даення на ферме “Грыцкевічы”. Старэйшая дачка Іна вучыцца ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, малодшая Анастасія — у музычным вучылішчы ў Мінску.

Фота і тэкст Вольгі КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.