Ад лабараторыі да поля

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Малодшыя навуковыя супрацоўнікі Любоў Маісеенкава,  Людміла Азарка, Марына Цвірка праводзяць аналіз цукровых буракоў на ўтрыманне цукру, альфа-азоту, натрыю і калію  на аўтаматычнай лініі “Вінэма” не толькі са сваёй станцыі,  але і для ўсіх сортучасткаў Рэспублікі Беларусь

Малодшыя навуковыя супрацоўнікі Любоў Маісеенкава,
Людміла Азарка, Марына Цвірка праводзяць аналіз цукровых буракоў на ўтрыманне цукру, альфа-азоту, натрыю і калію
на аўтаматычнай лініі “Вінэма” не толькі са сваёй станцыі,
але і для ўсіх сортучасткаў Рэспублікі Беларусь

Дырэктар доследнай  станцыі І.С. Татур

Дырэктар доследнай
станцыі І.С. Татур

Лабарант аддзела селекцыі Таццяна Ціхамай  займаецца абслугоўваннем селекцыйных  раслін у цяпліцы

Лабарант аддзела селекцыі Таццяна Ціхамай
займаецца абслугоўваннем селекцыйных
раслін у цяпліцы

Завяршаецца ўборка ўраджаю на доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках. Па стане на раніцу ўчарашняга дня са 190 гектараў бурачных плошчаў заставалася ўбраць каля 10. Было сабрана 8578 тон салодкага кораня пры сярэдняй ураджайнасці каля 500 ц/га. І хаця вынікі года, па словах дырэктара станцыі І.С. Татура, поўнасцю падводзіць яшчэ рана, аднак ужо цяпер ясна, што ён быў даволі напружаны па прыродных фактарах — халодны май, гарачыня і суш у чэрвені. аднак ліпеньскія дажджы сталі добрым дадаткам да намаганняў лю-дзей па зніжэнні ўплыву неспрыяльных фактараў надвор’я. У  выніку сярэдні ўраджай па рэспубліцы сёлета аказаўся прыкладна на 100 цэнтнераў большы, чым у мінулым годзе, а навукоўцы атрымалі карысны вопыт прымянення сродкаў аховы раслін, макра- і мікраўгнаенняў пры тэмпературах, ніжэйшых за норму, і ва ўмовах гарачыні і засухі.

Аб тым, што адбываецца на доследнай станцыі гэтымі днямі — наш фотарэпартаж.

Сучасны селекцыйна-насенняводчы  комплекс станцыі дазваляе  атрымліваць за адзін год  два пакаленні цукровых  буракоў. Вось так выглядаюць штэклінгі —  маленькія караняплодзікі, якія   будуць вясной высаджаны ў глебу  і затым дадуць нашчадкаў

Сучасны селекцыйна-насенняводчы
комплекс станцыі дазваляе атрымліваць за адзін год два пакаленні цукровых
буракоў. Вось так выглядаюць штэклінгі —
маленькія караняплодзікі, якія
будуць вясной высаджаны ў глебу
і затым дадуць нашчадкаў

Трохрадны буракаўборачны камбайн “Харвестэр” фірмы “Тэрыгот”  для падзяляначнай ўборкі цукровых  буракоў. З яго дапамогай убіраюцца  караняплоды, а таксама адбываецца ўзважванне ўраджаю з кожнай дзялянкі.  На здымку: на ўзважванні працуюць рабочы станцыі Мікалай Корсак і малодшы навуковы супрацоўнік Алена Кашэвіч

Трохрадны буракаўборачны камбайн
“Харвестэр” фірмы “Тэрыгот”
для падзяляначнай ўборкі цукровых
буракоў. З яго дапамогай убіраюцца
караняплоды, а таксама адбываецца ўзважванне ўраджаю з кожнай дзялянкі.
На здымку: на ўзважванні працуюць рабочы станцыі Мікалай Корсак і малодшы навуковы супрацоўнік Алена Кашэвіч

На доследным полі станцыі навуковы супрацоўнік  Таццяна Параманчук, загадчык селекцыйна-насенняводчага комплексу Святлана Майсеня, малодшы навуковы  супрацоўнік Іна Сержан і малодшы навуковы супрацоўнік Васіль Календа праводзяць скрынінг селекцыйнага  матэрыялу цукровых буракоў для выяўлення  патэнцыяльных крыніц рэзістэнтнасці да розных  хвароб пры дапамозе ДНК-маркіравання

На доследным полі станцыі навуковы супрацоўнік
Таццяна Параманчук, загадчык селекцыйна-насенняводчага комплексу Святлана Майсеня, малодшы навуковы
супрацоўнік Іна Сержан і малодшы навуковы супрацоўнік Васіль Календа праводзяць скрынінг селекцыйнага
матэрыялу цукровых буракоў для выяўлення
патэнцыяльных крыніц рэзістэнтнасці да розных
хвароб пры дапамозе ДНК-маркіравання

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.