Адукацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

образование

У Вілейскім палацы культуры на мінулым тыдні прайшло абласное свята  “Вучыць іншых — прызванне святое”, прысвечанае Дню настаўніка. Разам з іншымі прадстаўнікамі  вялікай сям’і педагогаў Міншчыны ўдзел у ім брала дэлегацыя Нясвіжскага раёна ў складзе 18 чалавек. Былі запрошаны ветэраны працы  сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза, лепшыя педагогі і прафсаюзныя актывісты.

Прысутных цёпла віталі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка, начальнік упраўлення  адукацыі аблвыканкама Галіна Казак, старшыня Мінскай абласной арганізацыі беларускага  прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко. Шэраг  удзельнікаў свята атрымаў узнагароды, у тым ліку нагрудны знак “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” — дырэктар Нясвіжскага  дзяржаўнага каледжа  імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва і настаўнік СШ № 1 г. Нясвіжа Наталля Кажамякіна, нагрудны знак “За адданасць галіноваму прафсаюзу” — старшыня Нясвіжскага РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец. Як ветэран галіны, падарунак атрымала дырэктар  Сноўскай СШ           Галіна Радаман.

Прысутным на свяце быў прадэманстраваны відэафільм “Пасланне настаўнікам”, зняты на базе Сноў- скай сярэдняй школы.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.