“Чалавеку трэба мала…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

74ef4f45a492dd643009fd8bdb8bfe12

Песні на яго вершы выконваюць і выконвалі Леў Лешчанка, Муслім Магамаеў, Яўген Мартынаў, Сафія Ратару, Людміла Гурчанка, Іосіф Кабзон, Эдзіта П’еха… Спіс можна доўжыць бясконца. З упэўненасцю і без пафасу можна сказаць, што гэтага паэта ведае і любіць кожны, хто чытаў ці чуў хоць раз у жыцці радок з яго твора. “Не думай о секундах свысока…”, “…Мои года — мое богатство…”, “Позвони мне, позвони, позвони мне, ради бога…”, “…Мы долгое эхо друг друга” — больш чым упэўнены, што па гэтых цытатах кожны здагадаўся, аб кім сёння пойдзе гаворка.

Роберт Станіслававіч Раждзественскі пачаў пісаць творы ў дзяцінстве, калі верыць крыніцам, — з дзевяці гадоў, а ў далёкім 1955-м выдаў свой першы зборнік. І, шчыра кажучы, першыя творы аўтара мяне зусім не ўражваюць як чытача: яны не адрозніваюцца абсалютна нічым ад твораў шматлікіх паэтаў-шасцідзясятнікаў — гэта звычайная грамадзянская пафасная паэзія, напоўненая шматлікімі маніфес-тамі  і г.д. Але ў далейшай сваёй творчасці творца выбіваецца з агульнага кола паэтаў таго часу і скіроўвае свой творчы погляд больш да любоўнай лірыкі, чым, безумоўна, усім нам Роберт Станіслававіч і запомніўся. Гэтаму спрыяла, у першую чаргу, на маю думку, асабістае жыццё паэта, якое было напоўнена цеплынёй адносін і каханнем да жанчыны. Яго ў сваім сэрцы яны разам пранеслі праз усё жыццё. Дарэчы, гэтым таксама наш герой яскрава адрозніваецца ад большасці сваіх калег таго часу, у якіх асабістае жыццё было куды больш насычаным і незаўсёды шчаслівым ад гэтага. дастаткова ўзгадаць Высоцкага, Бродскага… Быў моцны паэт  таксама ў ваеннай і грамадзянскай  лірыцы, чым, мне падаецца, ён блізкі да Маякоўскага.

Трэба ўзгадаць, што Роберт Станіслававіч быў і актыўным грамадскім дзеячам. Менавіта ён дабіваўся ў свой, нялёгкі для гэтай справы, час рэабілітацыі Восіпа Мендэльштама і займаўся яго літаратурнай спадчынай (як і спадчынай Марыны Цвятаевай),  змог сабраць творы для першага зборніка вершаў Высоцкага.

Верш, які я пераклаў, вядомы кожнаму. Калі раптам здарылася, што вы яго не чулі… то — калі ласка — запрашаю хутчэй прачытаць яго разам з маім перакладам.

Человеку надо мало:

чтоб искал

и находил.

Чтоб имелись для начала

друг —

один

и враг  —

один…

 

Человеку надо мало:

чтоб тропинка вдаль вела.

Чтоб жила на свете

мама.

Сколько нужно ей —

жила…

 

Человеку надо мало:

после грома —

тишину.

Голубой клочок тумана.

Жизнь —

одну.

И смерть —

одну.

 

Утром свежую газету —

с Человечеством родство.

И всего одну планету:

Землю!

Только и всего.

 

И —

межзвездную дорогу

да мечту о скоростях.

Это, в сущности, —

немного.

Это, в общем-то, — пустяк.

 

Невеликая награда.

Невысокий пьедестал.

Человеку

мало

надо.

Лишь бы дома кто-то

ждал.

Роберт РОЖДЕСТВЕНСКИЙ.

 

Чалавеку трэба мала:

каб шукаў

і каб набыў,

што ў жыцці так не хапала.

Сябра мець,

каб вораг быў.

 

Чалавеку трэба мала:

каб сцяжынка ўдаль вяла.

Каб жыла на свеце

мама.

Колькі трэба ёй —

жыла…

 

Чалавеку трэба мала:

пасля грому —

цішыню.

Светла-сіні край туману.

Лёс —

адзін

і смерць —

адну.

 

Ранкам — свежую газету,

і каб людзі ўсе — радня.

Ды ўсяго адну планету:

каб была яна

Зямля!

 

І —

міжзорную дарогу,

мар пра хуткасць на шляху.

Гэта, думаю, —

нямнога.

Гэта, ўвогуле, — крыху.

 

Перамогу, можна срэбра.

Невысокі п’едэстал.

Чалавеку

мала

трэба.

Толькі б дома хто

чакаў.

Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.