Чорнае і белае

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Так выглядала несанкцыянаваная звалка

Так выглядала несанкцыянаваная звалка

Напэўна, ні для кога не будзе навіной, што ў нашай краіне надаецца павышаная ўвага чысціні і парадку ў населеных пунктах і на тэрыторыях побач з імі, праводзяцца  конкурсы на лепшыя падворкі і лепшае ўпрыгажэнне адміністрацыйных будынкаў да святаў  і г.д. Пра пераможцаў гэтых конкурсаў расказваюць сродкі масавай інфармацыі, яны атрымліваюць прызы і прэміі, а іх дбайнасць і гаспадарлівасць становіцца добрым прыкладам для іншых. Ды толькі, на жаль, не для ўсіх.

Вось і жыхар вуліцы Новай вёскі Студзёнкі Віталь Бялькевіч, вырашыўшы, што добрая слава яму не патрэбна, а ад дрэннай, глядзіш, абнясе (бо ўсё будзе шыта-крыта), выкідаў сваё смецце на іншай вуліцы сваёй вёскі — Інтэрнацыянальнай, стварыўшы несанкцыянаваную звалку. Гэтым ён парушыў пункт 2 артыкула 17, пункт 1 артыкула 19 і пункт 1 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абыходжанні з адходамі”.

Такім стала гэта месца пасля ўборкі

Такім стала гэта месца пасля ўборкі

Спадзяванні нядобрасумленнага гаспадара на тое, што яго “кемлівасць” застанецца беспакаранай, не спраўдзіліся. Нясвіжская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўстанавіла “стваральніка” звалкі менавіта па яго смецці. Ён прызнаў сваю віну і самастойна прыбраў усё, што накідаў. Гэта дапамагло грамадзяніну В.І. Бялькевічу атрымаць мінімальны штраф — 6 базавых велічынь. У выпадку адмовы ад добраахвотнай уборкі штраф дасягнуў бы 50 б.в.

Здаецца, смецце прыбрана, пытанне закрыта. Ды ўсё роўна на душы неяк прыкра: чаму трэба так не паважаць родную зямлю, каб замест таго, каб упрыгожваць і берагчы яе, некаторыя з нас засыпаюць яе смеццем, робяць чорную справу і спадзяюцца, што ніхто пра гэта не даведаецца, а значыць, ніхто і не пакарае. Аднак, як паказвае практыка, гэта дарэмныя спадзяванні. Рана ці позна ўсё тайнае стане яўным. А пакуль што ва ўсіх нас ёсць час падумаць, што мы выбіраем — чысціню, прыгажосць і ўсеагульную пашану ці бруд, смецце і сорам.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.