Да 120-годдзя з дня нараджэння Сяргея Ясеніна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

280728234

3 кастрычніка споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння класіка сусветнай паэзіі

Сяргея Ясеніна

 (1895 — 1925). Ён адзін

з самых папулярных

 і вядомых рускіх паэтаў

ХХ стагоддзя.  І як добра

 і пачэсна, што попыт

на Паэзію з вялікай літары ёсць і сёння.

Яго малая радзіма — вёска Канстанцінава (цяпер Ясеніна) Рыбнаўскага раёна Разанскай вобласці. Друкавацца Сяргей пачаў з 1914 года (верш “Бяроза”). Яму давялося шмат падарожнічаць як па Расіі, так і па-за яе межамі.

Ранняя лірыка паэта прасякнута фальклорнымі матывамі, услаўляе прыгажосць прыроды-матухны, сялянскую працу як самую высакародную і велічную на зямлі. Бо менавіта хлебароб з’яўляецца стваральнікам усяго самага існага на свеце.   У першых зборніках “Радуніца” (1916), “Блакіт”, “Ператварэнне” (1918) С. Ясенін выступіў глыбокім знаўцам  народнай душы. У 1918 го-дзе ён стварыў паэмы “Інанія”, “Сельскі часаслоў”, “Іарданская галубіца”.  Ён аўтар аповесці “Яр” (1916), апавяданняў “Каля Светлай Вады” (1916), “Бабыль і Дружок” (1917).  У 1919 — 23 гг. уваходзіў у групу імажыністаў. У 1920 г. з’явілася паэма “Кабыліныя караблі”.

Самымі плённымі ў яго творчасці сталі апошнія гады жыцця.  У 1923 г. ён напісаў нарыс  пра ўражанні аб паездцы ў ЗША “Жалезны Міргарад” . У 1924 г. пабачылі свет зборнікі “Масква кабацкая”, “Русь савецкая”,  паэмы “Песня аб вялікім паходзе”, “Балада пра дваццаць шэсць”. Паэма “Ганна Снегіна” (1925) прысвечана тэме рамантычнага кахання. У цыкле  вершаў “Персідскія матывы” (1924-25) лірычны герой  выказвае пачуцці шчырай любові да Радзімы, да каханага чалавека.

С. Ясенін — аўтар драматычных паэм “Пугачоў”, “Краіна нягоднікаў”. У 1926 г. была надрукавана яго паэма “Чорны чалавек”.

П. Глебка,  М. Лужанін, С. Дарожны, Я. Бобрык і Я. Туміловіч 23 верасня 1926 года напісалі ліст у “Комсомольскую правду”, у якім выступілі супраць вульгарызатарскай трактоўкі творчасці С. Ясеніна ў артыкуле Л. Сасноў-скага, змешчаным у гэтым выданні 19 верасня.

Творчасць Сяргея Ясеніна вядома нам са школьнай пары. Са школы я  памятаю трапнае вызначэнне М. Горкага: “Сяргей Ясенін не столькі чалавек, колькі орган, створаны прыродай выключна для паэзіі, для выражэння невычэрпнага смутку палёў, любові да ўсяго жывога ў свеце і міласэрнасці, якая больш за ўсё  заслужана чалавекам”.

Талент Паэта  зрабіў уплыў на многіх творцаў Беларусі (Я. Пушча, А. Дудар, П. Трус, В. Маракоў, А. Куляшоў, А. Астрэйка, А. Вялюгін і інш.). Літаратуразнаўчыя працы па творчасці С. Ясеніна пісалі З. Бядуля,  С. Вальфсон, С. Грахоўскі, І. Ралько і іншыя.

Памяці вялікага Майстра  прысвяцілі свае вершы А. Гурло, А. Вольны, А. Дудар, М. Лужанін, Я. Пушча, М. Танк, С. Законнікаў,  А. Салтук, Я. Янішчыц  і інш.   На беларускую мову творы Ясеніна перакладалі Ю. Гаўрук, А. Дудар, А. Куляшоў, М. Хведаровіч, М. Калачынскі, Р. Барадулін, С. Грахоўскі, Я. Міклашэўскі, А. Глобус  і іншыя паэты.

На радзіме паэта  працуе мемарыяльны музей, праводзяцца шматлікія святы паэзіі, у якіх заўсёды бяруць актыўны ўдзел і беларускія паэты.

Мне давялося паглядзець у Мінску цікавы спектакль “Хуліган. Споведзь”. Дарэчы, менавіта пры падтрымцы  прыватнага “Тэатра Ч” напярэдадні свайго 40-годдзя народны артыст Расіі Сяргей Бязрукаў наведаў беларускую сталіцу са спектаклем «Хуліган. Споведзь», які быў прымеркаваны да 118-годдзя з дня нараджэння Сяргея Ясеніна. У гэтай  пастаноўцы вядомы артыст выступіў адразу ў двух амплуа — як рэжысёр-пастаноўшчык і выканаўца галоўнай ролі. Дарэчы, у сям’і Бязрукавых С. Ясенін быў любімым паэтам, нават сына назвалі ў яго гонар.

Трэба адзначыць, што  ў апошні час  узрасла цікавасць як чытачоў, так і  навукоўцаў да праблем літаратуры пачатку XX стагоддзя, узмацнілася імкненне даследаваць такія моманты літаратурнага працэсу, якія раней з-за неспрыяльных сацыяльна-гістарычных умоў асвятляліся часткова або негатыўна. Заканамерна, што пераглядаюцца ранейшыя канцэпцыі ўспрымання асобных творчых індывідуальнасцей і суадно-сіны мастацкіх тэндэнцый унутры розных напрамкаў. У ліку мастакоў, чый асабісты і паэтычны лёс знаходзіцца ў цэнтры ўвагі неабыякавых людзей свету,  і С. Ясенін. Яго творчы шлях, складаны і трагічны,   незвычайна насычаны мастацкімі пошукамі, эксперыментамі. Імкнучыся да максімальнай адэкватнасці ўвасаблення сваіх задум, паэт  звяртаўся да розных  жанраў.

Перачытаем творы любімага паэта. Вывучым іх на памяць — у такім стане яны хутчэй даходзяць да сэрца. А сам вопыт Срэбранага веку і  інтэлектуальны прыклад творцаў таго часу для сучаснай  Беларусі вельмі  актуальны.  Наша Бацькаўшчына — у многім вясковая краіна. І Сяргей Ясенін, як і Мікалай Клюеў, Сяргей Клычкоў, Сяргей Гарадзецкі, плённа распрацаваў мацярык — новасялянскую плынь у паэзіі.  Гэтыя паэты ўсё жыццё славілі “Русь избяную” . Вобраз хаты, малой ра-дзімы стаў  стрыжнявым і для беларускага прыгожага пісьменства ўсяго ХХ стагоддзя.

І вось зноў і зноў у памяці ўсплывае яго верш “Нивы сжаты, рощи голы…”

 Нивы сжаты, рощи голы,

От воды туман и сырость.

Колесом за сини горы

Солнце тихое скатилось.

Дремлет взрытая дорога.

Ей сегодня примечталось,

Что совсем-совсем немного

Ждать зимы седой осталось.

Ах, и сам я в чаще звонкой

Увидал вчера в тумане:

Рыжий месяц жеребенком

Запрягался в наши сани.

 Канстанцін КАРНЯЛЮК,

педагог.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.