Экзамен для прафесіяналаў

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш  і першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама,  начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец віншуюць з перамогай Андрэя Васіляускаса з СВК “Гарадзея”

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш
і першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама,
начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец віншуюць
з перамогай Андрэя Васіляускаса з СВК “Гарадзея”

Своеасаблівай праверкай на прафесійную прыдатнасць спецыялістаў па асемяненні стаў 28 раённы конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, які прайшоў на базе Нясвіжскага РЦК. За званне лепшага па прафесіі змагаліся 38 прэтэндэнтаў.

Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец адзначыў, што работнікі, ад якіх шмат у чым залежыць стабільнасць усёй жывёлагадоўчай галіны, павінны мець добрую кваліфікацыю, каб паспяхова спраўляцца з пастаўленымі перад раёнам задачамі. Такія конкурсы не толькі пашыраюць межы стасункаў спецыялістаў, але і даюць новыя тэарэтычныя веды, а таксама рэальную магчымасць ацаніць прафесійны ўзровень спецыялістаў, выявіць моцныя і слабыя бакі, аператыўна азнаёміць з сучаснымі напрацоўкамі ў дадзенай сферы.

Дырэктар Нясвіжскай рай-племстанцыі Раіса Гурына патлумачыла ўмовы конкурсу, які праводзіўся па некалькіх намінацыях, з улікам надою малака на адну фуражную карову па выніках 2015 года. Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі памочнік генеральнага дырэктара РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” Аляксандр Барышчук, спецыялісты райплемстанцыі і пераможца леташняга раённага конкурсу па ўзнаўленні сельскагаспадарчых жывёл Наталля Калянковіч з СВК “Агракамбінат Сноў”.

На конкурс-атэстацыю ад СВК “Гарадзея”  прыехалі аператары штучнага асемянення  Руслан Макаўчык, Андрэй Васіляускас, Андрэй Славута  і заатэхнік-селекцыянер Сона Яцкевіч

На конкурс-атэстацыю ад СВК “Гарадзея”
прыехалі аператары штучнага асемянення
Руслан Макаўчык, Андрэй Васіляускас, Андрэй Славута
і заатэхнік-селекцыянер Сона Яцкевіч

Самы высокі паказчык выхаду цялят на 100 кароў  за 2015 год дасягнуты  ў ААТ “Сейлавічы”.  З Дыпломам  райсельгасхарчу — дырэктар гаспадаркі  Сяргей Пілішчык

Самы высокі паказчык выхаду цялят на 100 кароў
за 2015 год дасягнуты ў ААТ “Сейлавічы”.
З Дыпломам райсельгасхарчу — дырэктар гаспадаркі
Сяргей Пілішчык

Практычную частку конкурсу-атэстацыі камісіі здае  Павел Горбач (ЗАТ “1 Мая”)

Практычную частку конкурсу-атэстацыі камісіі здае
Павел Горбач (ЗАТ “1 Мая”)

Члены судзейскай камісіі правяралі веды тэхнікаў-асемянатараў па пытаннях пра-вільнай арганізацыі іх працоўнага месца, падрыхтоўкі інструментаў да асемянення, адтайвання і вызначэння якасці семя пад мікраскопам, а таксама ацэньвалі вядзенне журналаў ацёлаў і асемянення і іншае. Галоўны крытэрый ацэнкі — вынікі практычнай работы за 2015 год, г.зн. выхад цялят на 100 кароў.

Па выніках конкурсу-атэстацыі тэхнікаў-асемянатараў па колькасці набраных балаў пераможцам у намінацыі “лепшы аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчай арганізацыі Нясвіжскага раёна, у якой надой малака на адну фуражную карову за папярэдні год складае 7000 кг і вышэй” стаў Андрэй Васі-ляускас з СВК “Гарадзея”, які набраў 97,5 бала. Другое месца — у Андрэя Славуты (СВК “Гарадзея”) і Ганны Савеня (ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”). У іх 96,5 і 95 балаў адпаведна. Трэцяе месца падзялілі Уладзімір Гуляка (ААТ “Грыцкевічы”), Сяргей Васілеўскі (ААТ “Юшавічы”) і Андрэй Чаргейка (СВК “Агракамбінат Сноў”).

У наступнай катэгорыі (з надоем малака на адну фуражную карову за папярэдні год да 7000 кг) лепшым у сваёй прафесіі стаў Канстанцін Пяцігор (ААТ “Сейлавічы”, 99,5 бала). На другім месцы — Аляксей Була (ААТ “17 верасня”, 99 балаў) і Павел Горбач (ЗАТ “1 Мая”, 93 балы), на трэцім — Аляксандр Ярашэвіч і Іван Янцэвіч (ААТ “Сейлавічы”, 92 і 91 бал адпаведна), Ганна Гапановіч (ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 90 балаў).

Лепшымі маладымі аператарамі па штучным асемяненні са стажам працы да трох гадоў у сельскагаспадарчай арганізацыі Нясвіжскага раёна сталі Анастасія Марціноўская (ААТ “Юшавічы”) і Кацярына Скрунда (СВК “Агракамбінат Сноў”).

Па словах тэхнікаў-асемянатараў з ААТ “Сейлавічы”  Івана Янцэвіча, Канстанціна Пяцігора і Аляксандра Ярашэвіча, конкурс дае выдатную магчымасць не толькі  прадэманстраваць свае навыкі і ўменні,  але і абмяняцца вопытам з калегамі

Па словах тэхнікаў-асемянатараў з ААТ “Сейлавічы”
Івана Янцэвіча, Канстанціна Пяцігора і Аляксандра Ярашэвіча, конкурс дае выдатную магчымасць не толькі прадэманстраваць свае навыкі і ўменні,
але і абмяняцца вопытам з калегамі

Анастасія Марціноўская  з ААТ “Юшавічы”  на конкурсе заняла ганаровае першае месца сярод  маладых спецыялістаў

Анастасія Марціноўская з ААТ “Юшавічы”
на конкурсе заняла ганаровае першае месца сярод
маладых спецыялістаў

Музычнае віншаванне ўдзельнікам конкурсу-атэстацыі  дорыць трыа Навасёлкаўскага  СЦКіА ў складзе Марыі Ліпень,  Аляксандра Герасімовіча і Веарыкі Пражэнік

Музычнае віншаванне ўдзельнікам конкурсу-атэстацыі
дорыць трыа Навасёлкаўскага СЦКіА ў складзе Марыі Ліпень,
Аляксандра Герасімовіча і Веарыкі Пражэнік

Усе пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі. Канкурсантам, якія не занялі прызавых месцаў, былі ўручаны памятныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Прыемным момантам раённага мерапрыемства стала ўзнагароджанне Дыпломам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама кіраўніцтва ААТ “Сейлавічы” за прафесіяналізм, эфектыўную работу спецыялістаў па ўзнаўленні статка, за самы высокі выхад цялят на 100 кароў ад каровы за 2015 год. На сцэну за ўзнагародай падняўся дырэктар акцыянернага таварыства Сяргей Пілішчык.

Узнагароджанне пераможцаў завяршылася канцэртам-віншаваннем ад творчых калектываў і салістаў раёна.

Аксана ГРОХ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.