“Калі ласка!”, нясвіжскія спажыўцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цвятную капусту можна было набыць у ветлівай гаспадыні Наталлі Давыдзенка

Цвятную капусту можна было набыць у ветлівай гаспадыні Наталлі Давыдзенка

Журавіны —  ягады карысныя

Журавіны —
ягады карысныя

Я.І. Цвірка прапаноў-вае смачныя грушы

Я.І. Цвірка прапаноў-вае смачныя грушы

Кастрычнік — час кірмашоў. Па традыцыі ў Нясвіжы яны праходзяць на цэнтральным рынку. Сюды зручна пад’ехаць на аўтамабілі для загрузкі, многія пакупнікі карыстаюцца двухколавымі калясачкамі і веласіпедамі. Загрузіўшы мяхі збожжа ці капусты, накіроўваецца дадому. Многіх задавальняе тое, што арганізаваны зручны заезд на рынак. Але некаторыя пенсіянеры на кірмашы выказалі пажаданне, каб усё ж купленае збожжа сельгаспрадпрыемствы дапамаглі даставіць, калі ёсць такая магчымасць, дадому. Такая добрая паслуга насельніцтву аказваецца на кірмашах штогод.

Менавіта так заўсёды гандлюе адкрытае акцыянернае таварыства “Новае жыццё”, да грузавога аўтамабіля якога адразу выстраілася чарга.

— Мы і ў мінулым годзе куплялі збожжа ў гэтым сельгас-прадпрыемстве, — дзеліцца пенсіянерка з Нясвіжа. — Зярняты чыстыя, без смецця, цана задавальняе, бо ў некаторых гаспадарках — даражэй. А яшчэ вельмі прыемна, і дзякуй за тое, што прадстаўнікі “Новага жыцця” клапоцяцца пра нас, пажылых лю-дзей — дастаўляюць тавар па адрасе.

Што датычыцца цэн, то, да ведама чытачоў, яны былі даволі дэмакратычныя: 1 кг ячменю каштаваў 18 капеек, пшаніцы — 22 кап., трыцікале — 16 кап.

На апошнім кірмашы ААТ “Новае жыццё” рэалізавала 4,5 тоны збожжа.

Як заўсёды, карыстаецца попытам і мясная прадукцыя сельгас-прадпрыемства. З па-дзякай пакупнікі прыхо-дзяць  да аўталаўкі гэтага акцыянернага таварыства.

ААТ “Сейлавічы” для спажыўцоў з райцэнтра на  кірмаш прывезла ячмень па 18 капеек, пшаніцу — па 21 кап. і трыцікале — па 17 кап. за 1 кг.

“Першамайцы” з ураджаю-2016 прадавалі пшаніцу — па 22 кап., ячмень — па 19 кап., тры-цікале — па 18 кап. за 1 кг. У прайс-лісце гэтага прадпрыемства былі дададзены авёс і кукуруза — па 20 і 30 капеек за 1 кг адпаведна.

Каля машыны з таварам  сортавыпрабавальнай   станцыі

Каля машыны з таварам сортавыпрабавальнай станцыі

ЗАТ “1 Мая”  прадае збожжа

ЗАТ “1 Мая” прадае збожжа

У гандлёвай кропцы Нясвіж-скай сортавыпрабавальнай станцыі пакупнікі больш набывалі саджанцы кустоў і дрэў, а таксама збожжа, бульбу, буракі, моркву, яблыкі. Куст агрэсту каштаваў 3 рублі, парэчкі — 2,5 рубля, дрэўца слівы — 8 руб., яблынькі — 5. Бульбу тут  прадавалі па 20 кап., а бурачкі — па 30.

Як заўсёды, карысталася попытам прадукцыя з цяпліц ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Добра распрадаваліся морква і буракі.

Як заўсёды, добрыя водгукі пакупнікоў гучалі ў адрас тых, хто займаецца рэалізацыяй прадукцыі. Адзначалі  добрую выкладку і якасць сельгаспрадукцыі ў індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Бакача.

Шырокі выбар для гаспадынь прапаноўвала сям’я Давыдзенкаў.

Былі на нясвіжскім кірмашы і нашы суседзі. Жыхар Клеччыны Анатоль Каржак прапанаваў лясныя журавіны па 3 рублі за літр.

Пенсіянер з Нясвіжа Яцлаў Іосіфавіч Цвірка прапанаваў спажыўцам  салодкія грушы, якія выраслі на яго ўчастку.

Анатоль Ленчык набыў на кірмашы  моркву і саджанцы

Анатоль Ленчык набыў на кірмашы моркву і саджанцы

Людна каля гандлёвай кропкі  ІП А. Бакача

Людна каля гандлёвай кропкі ІП А. Бакача

Калі ласка, да вашага стала — свежы агурок “Агракамбіната Нясвіжскі”

Калі ласка, да вашага стала — свежы агурок “Агракамбіната Нясвіжскі”

Не першы год на кірмаш дастаўляюць сакавітую “атрыю” жыхары вёскі Гарбуноўшчына  Клецкага раёна. Іх капусту ведаюць, і да сіняга “буса” Міхаіла Васільевіча Ціхона прыходзіць свой кліент. Тым больш, што гаспадар дапамагае загрузіць тавар.

Дзякавалі за добрае абслугоў-ванне і Марыне Паўлаўне Пляў-ко з Амлынцаў. Яна гандлявала  капустай — па 30 кап., цыбуляй — па 40-45 кап., морквай — па 30 і 40 кап. за 1 кг. Разам з агарод-нінай пакупнікі атрымлівалі ветлі-вую ўсмешку, таму і пакідалі гандлёвую кропку  ў добрым настроі.

Дзмітрый Несцер з Клеччыны таксама прапанаваў несвіжанам капусту, цыбулю, а яшчэ — салодкі перац (1 руб.), яблыкі (60 кап.).

Як заўсёды, несвіжане набывалі тавары з запасам. Асеннія кірмашы на цэнтральным рынку працягваюцца.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.