Музыка — універсальная мова

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

chistyj-golos-zamena

Праз два тыдні, 21 кастрычніка, у раённым цэнтры культуры

адбудзецца канцэрт знакамітага вакальнага ансамбля “Чысты голас”,  які збірае поўныя залы ў Беларусі і за яе межамі.  

Сёння гэта група з пяці таленавітых артыстаў, у якую ўвахо-дзяць барытон Акім Тышко, тэнар Андрэй Пыжык, тэнар Дзмітрый Мінікаеў, барытон Валерый Прыгун (мастацкі кіраўнік) і бас Юрый Гузіч. Усе яны маюць грунтоўную музычную адукацыю і вялікі выканальніцкі вопыт, і для кожнага з іх квінтэт — не проста работа, а жыццё, аддадзенае музыцы і сцэне.

Класіка і фальклор, духоўная і эстрадная музыка, рамансы і сучасная аўтарская песня — кожная  кампазіцыя ў выкананні калектыву набывае новае жыццё, музычныя творы ўсіх жанраў чароўна пераплятаюцца адзін з адным, утвараючы адно яскравае музычнае свята.

“Чысты голас” не баіцца эксперыментаваць і спалучае ў сабе ўсе жанры, ствараючы на сцэне відовішча, якое даказвае, што такое ўражвальнае мастацтва, як музыка, не можа быць шэрым і нудным.

З задачай захавання багацця славянскай песні ўдзельнікі калектыву  выдатна спраўляюцца ўжо больш за 20 гадоў, за што і заслужылі ўсенародную любоў, прызнанне і павагу публікі, а таксама рэпутацыю першага калектыву, які “пераадзеў народную песню ў смокінг”.

Да 55-годдзя вялікай Перамогі, сумесна з народным артыстам Уладзімірам Гасцюхіным, “Чысты голас” стварыў літаратурна-музычную праграму “На вайне як на вайне”, у якой цудоўна спалучыліся песні ваенных гадоў.

Пасля поспеху гэтай праграмы творчы саюз працягнуўся ў тэатральным спектаклі “Ганна Снегіна” па аднайменнай паэме Сяргея Ясеніна.  На сцэне тэатра “На Таганцы” ў Маскве ў рамках тэатральнага фестывалю “Залаты Віцязь” спектакль стаў адным з лаўрэатаў і з аншлагамі праходзіў у Тэатры-студыі кінаакцёра.

Бліскучае выкананне “Чыстым голасам” духоўнай і класічнай музыкі не раз было адзначана на многіх конкурсах і фестывалях.

У 1995 годзе, з благаславення Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Алексія II быў створаны альбом праваслаўнаой музыкі “Нараджэнне на нябёсах”.

У 1996 годзе “Чысты голас” стаў першым беларускім музычным калектывам, удастоеным Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне».

Амаль за 25 год сайго існавання “Чысты голас” не проста не здаў высокіх пазіцый у вакальным і сцэнічным майстэрстве, але яшчэ больш маштабна ўмацаваў іх, ператварыўшы свае выступленні ў захапляльнае відовішча, якое вызначаюць бездакорнае адчуванне стылю, спевы на 15 мовах, пластыка, артыстызм, пачуццё гумару і прыроднае абаянне.

Павярнуўшыся тварам да эстрады, “Чысты голас” не ператварыўся ў чарговы папсовы ансамбль, а па-ранейшаму застаўся верным высокаму мастацтву.

Пачуўшы аднойчы, як спявае “Чысты голас”, асабліва a cappella, не забудзеш гэтага ніколі.

Праз два тыдні ў несвіжан і гасцей горада ізноў з’явіцца такая магчымасць. Не прапусціце!

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.