На ўстойлівыя тэмпы развіцця

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

У Авальнай зале Дома ўрада адбылася сустрэча Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў.

Гаворачы аб напрамках дзейнасці парламентарыяў і ўсёй дзяржавы на перспектыву, Прэзідэнт падкрэсліў, што праца будзе цяжкая і адказная. «Краіна павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівыя дынамічныя тэмпы развіцця», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. «У нас ёсць для гэтага ўсе ўмовы, і галоўная з іх — адзінства народа і палітычная воля кіраўніцтва краіны для руху наперад, што красамоўна пацвердзілі мінулыя парламенцкія выбары», — адзначыў беларускі лідар.

«Вядома, у эканоміцы ў нас ёсць цяжкасці. Але яны пераадольныя, не катастрафічныя. Гэта нашы неда-працоўкі. У першую чаргу — урада. Самае галоўнае пытанне — экспарту, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Наша эканамічная мадэль тым не менш прадэманстравала пэўную жыццяўстойлівасць, здольнасць трымаць удар пры самай неспрыяльнай рынкавай кан’юнктуры — як унутранай, так і знешняй».

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.