“Нясвіж — сталіца сучаснай спадчыны”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства звяртаецца князь Мацей Радзівіл

Да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства звяртаецца князь Мацей Радзівіл

Свае віншаванні віноўнікам урачыстасці дорыць актрыса, тэлевядучая, член  Беларускага саюза кінематаграфістаў Вера Палякова. Яна таксама перадала ў дар  музею-запаведніку карціну, якую намалявала  адна з выхаванак студыі юнага акцёра

Свае віншаванні віноўнікам урачыстасці дорыць актрыса, тэлевядучая, член Беларускага саюза кінематаграфістаў Вера Палякова. Яна таксама перадала ў дар
музею-запаведніку карціну, якую намалявала
адна з выхаванак студыі юнага акцёра

Як мы паведамлялі ў мінулым нумары “НН”, мерапрыемства пад такой назвай, прысвечанае мясцовай цырымоніі ўзнагаро-джвання Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” прызам агульнаеўрапейскай федэрацыі “Еўропа Ностра” ў катэгорыі “Адданая служба”, прайшло ў мінулую пятніцу ў замку Радзівілаў. Нагадаем, што за вялікія дасягненні ў вобласці захавання гісторыка-культурнай спадчыны музей-запаведнік спачатку быў узнагаро-джаны на цырымоніі, якая адбылася 24 мая гэтага года ў Мадрыдзе пры ўдзеле славутага опернага спевака, Прэзідэнта федэрацыі “Еўропа Ностра” Плачыда Дамінга. І вось зараз, на мясцовай цырымоніі, усе яе ўдзельнікі атрымалі ўжо на нясвіжскай зямлі цудоўную магчымасць ізноў зазірнуць у глыбіні гісторыі і апынуцца ў захапляльным свеце вялікага мастацтва.

Першым крокам у гэты непаўторны свет стала адкрыццё ў Вялікай выставачный зале замка выставы “Спадчына Святой Еўфрасінні” з сабрання Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Яго дырэктар Тамара Джумантаева ў сваім звароце да прысутных адзначыла, што размяшчэнне такой выставы ў нашым горадзе  — гэта своеасаб-лівае віншаванне нясвіжскім калегам з нагоды атрымання імі высокай еўрапейскай узнагароды. У экспазіцыю з Полацка ўвайшлі фрагменты фрэсак ХVІІІ-ХІХ стст., якія рэстаўратары знялі са сцен Спаса-Прэабражэнскага храма падчас адкрыцця першапачатковага роспісу ХІІ стагоддзя, прадметы хрысціянскага культу амаль тысячагадовай даўнасці і нават арыгінал актавай пячаткі Святой  Еўфрасінні Полацкай, якая была знойдзена зусім нядаўна — у 2015 годзе.

Пасля адкрыцця выставы ўрачыстасць працягнулася ў Тэатральнай зале замка, дзе атмасферу узнёслага і прыгожага свята стварылі майстры слова і сцэны — папулярны тэлевядучы Аляксандр      Сярэбранікаў і беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, член грамадскага аб’яднання “Беларуская гільдыя акцёраў кіно” Святлана Зелянкоўская. Першым НГКМЗ “Нясвіж” павіншаваў з высокай узнагародай намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік. У сваім выступленні ён узгадаў, якая вялікая работа была зроблена ў замку за апошнія 5 гадоў для ператварэння яго ў культурную каштоўнасць сусветнага ўзроўню, і што вельмі сімвалічна тое, што прыз  “Еўропа Ностра” музей-запаведнік “Нясвіж” атрымаў менавіта сёлета, у год, аб’яўлены ў нашай краіне Годам культуры. Ад імя Міністэрства культуры ён выказаў словы вялікай ўдзячнасці ўсяму калектыву Нясвіжскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” і яго кіраўніцтву, а таксама выканаў пачэсную місію ўзнагародж-вання, уручыўшы намесніку дырэктара ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” па агульных пытаннях Наталлі Жэрка Падзяку міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Непасрэдна ж прыз Еўрасаюза ў галіне культурнай спадчыны, або прыз “Еўропа Ностра”, дырэктару музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргею Клімаву ўручыў віцэ-прэзідэнт  агульнаеўрапейскай федэрацыі “Еўропа Ностра”, князь Аляксандр Сайн-Вітгенштэйн, які адзначыў, што журы было ўражана манументальнай работай, якую ўсяго за некалькі месяцаў правёў “НГКМЗ “Нясвіж”  па стварэнні музея ў нядаўна адноўленым палацы Радзівілаў.

Аб выставе “Спадчына Святой  Еўфрасінні” з сабрання Полацкага  гісторыка-культурнага  музея- запаведніка расказвае  яго дырэктар  Тамара Джумантаева

Аб выставе “Спадчына Святой Еўфрасінні” з сабрання Полацкага
гісторыка-культурнага музея-запаведніка расказвае яго дырэктар
Тамара Джумантаева

— Аднаўленне аб’екта і стварэнне музея было нялёгкай задачай, улічваючы яго адносную аддаленасць ад буйных гарадоў і сталіцы, а таксама пашкоджанні і запусценне, ад якіх палац пацярпеў за некалькі дзесяцігоддзяў,  — сказаў Аляксандр Сайн-Вітгенштэйн. — Здольнасць музея падтрымліваць цікавасць грамадскасці і выдатная лічба ў 400 тысяч наведвальнікаў у год таксама гавораць самі за сябе.

img_0623

Вядучыя свята — папулярны тэлевядучы Аляксандр Сярэбранікаў і беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, член грамадскага аб’яднання “Беларуская гільдыя акцёраў кіно” Святлана Зелянкоўская

Ён таксама ўзгадаў, што музей-запаведнік “Нясвіж” штогод праводзіць па 10 — 14 выстаў, уключаючы міжнародныя, і некаторыя з іх арганізуюцца ў супрацоўніцтве з буйнымі сусветнымі музеямі. Адкрыццё музея для наведвальнікаў і намаганні яго супрацоўнікаў, якія былі прыкладзены для атрымання міжнароднага прызнання ў культурным сектары, прынеслі значную карысць рэгіёну.

Асобна высокі госць адзначыў, што даследчыкі і асобы, адказныя за правядзенне аднаўленчых работ, з належнай пашанай аднесліся да мінулага     гістарычнага помніка і музей знайшоў агульную мову з папярэднімі гаспадарамі палаца, якія валодалі Нясвіжам з пачатку ХVІ стагоддзя. Умацаванне ўзаемаразумення паміж нашчадкамі роду Радзівілаў  і супрацоўнікамі музея дазволіла апошнім атрымаць доступ да калекцый Радзівілаў, тым самым узбагачаючы яго экспазіцыю і пацвярджаючы, што багатая гісторыя замка захоўваецца ў адпаведнасці з яе кантэкстам.

Класічную музыку і сучаснае гучанне арганічна спалучыла ў сваім выступленні скрыпічнае трыа “PALLADIUM Electrik Band”

Класічную музыку і сучаснае гучанне арганічна спалучыла ў сваім выступленні скрыпічнае трыа “PALLADIUM Electrik Band”

Адзін з самых складаных вальсаў Шапэна — “Вальс №7” — бліскуча прагучаў  у выкананні піяніста, лаўрэата міжнародных  конкурсаў, прэзідэнта міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў Юрыя Блінова

Адзін з самых складаных вальсаў Шапэна — “Вальс №7” — бліскуча прагучаў
у выкананні піяніста, лаўрэата міжнародных конкурсаў, прэзідэнта міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў Юрыя Блінова

Напрыканцы сваёй прамовы Аляксандр Сайн-Вітгенштэйн зазначыў, што нясвіжская зямля заўсёды была часткай Еўропы, а Нясвіжскі замак — гэта наша агульная культура, агульнае мастацтва і агульная культурная спадчына, якая пацвярджае нашу агульную еўрапейскую ідэнтычнасць і павінна служыць нам трывалым падмуркам  для жыцця ў адзінай, мірнай і квітнеючай Еўропе.

У адказ дырэктар музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў шчыра падзякаваў спадару Сайн-Вітгенштэйну за высокую ацэнку работы свайго калектыву і падкрэсліў, што прыз федэрацыі “Еўропа Ностра” — гэта   ўзнагарода не аднаго толькі Нясвіж-скага замка, але і ўсёй Беларусі як часткі еўрапейскай культуры.

Ад імя нашчадкаў роду Радзівілаў да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся князь Мацей Радзівіл, які прыбыў на мерапрыемства разам з братам Мікалаем і  Ганнай Радзівіл. Ён адзначыў, што для яго асабіста вельмі шматзначна, што прыз федэрацыі “Еўропа Ностра” было вырашана ўручыць менавіта гэтаму месцу — радавому замку яго сям’і.

— ХХ стагоддзе было вельмі складаным для ўсёй Еўропы, — сказаў князь Мацей, — але мне здаецца, што Беларусь адпакутавала больш за якую іншую краіну, таму варта вельмі высока цаніць усё, што было дасягнута за апошнія гады. Культурныя помнікі Нясвіжа, Міра, Ружан, Косава — усё гэта еўрапейская спадчына, для захавання якой зроблена вельмі шмат.

Мацей Радзівіл таксама падкрэсліў, што атрыманне замкам прыза федэрацыі “Еўропа Ностра” менавіта з рук князя Аляксандра Сайн-Вітгенштэйна асабліва шматзначнае, таму што сімвалізуе гістарычную роднасць двух сем’яў — Радзівілаў і Вітгенштэйнаў, якая ўтварылася, калі дачка апошняга прамога               нашчадка нясвіжскай лініі              Радзівілаў Дамініка Радзівіла Стэфанія выйшла замуж за          нямецкага князя з роду Вітген-штэйнаў.

Гэта і іншая цікавая інфармацыя гучала з вуснаў выступоўцаў і вядучых свята, а пра тое, што Нясвіж нездарма называецца сталіцай сучаснай класікі, удзельнікам урачыстага мерапрыемства нагадалі выдатныя артысты, якія падарылі ўсім прысутным незабыўныя хвіліны сустрэчы з мастацтвам — вечным, цудоўным і захапляльным.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.