Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

pozharnaya-v-admine

Невыкананне правілаў пажарнай бяспекі застаецца вострай праблемай нашага грамадства. Як паказвае статыстыка, у большасці выпадкаў дапускаюцца парушэнні правілаў пажарнай бяспекі з прычыны іх няведання. Аднак, народная мудрасць абвяшчае: «Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці». З мэтай вывучэння насельніцтвам правілаў пажарнай бяспекі, а таксама папярэджання ўзнікнення пажараў і гібелі лю-дзей на іх работнікі МНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў працоўных калектывах.

Так, у СВК «Гарадзея» і ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» выступіў начальнік ПАВЧ № 2 г.п. Гарадзея Нясвіжскага РАНС Аляксандр Казакевіч.

Мэта такіх сустрэч — прафілактыка пажараў і надзвычайных сітуацый у жылым сектары, на прадпрыемствах, недапушчэнне гібелі людзей на іх, а таксама інфармаванасць насельніцтва аб стане ўзроўню пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна.

У рамках прафілактычнай акцыі з грамадзянамі праводзіліся інструктажы па няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі, распаўсюджвалася наглядна-выяўленчая прадукцыя супрацьпажарнай накіраванасці, прыводзі-ліся прыклады рэзанансных пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі Нясвіжскага раёна і Мінскай вобласці. Выступоўца нагадаў грама-дзянам аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, паказаў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, патлумачыў прадугледжаную заканадаўствам адказнасць за парушэнне нормаў і правілаў пажарнай бяспекі. Асаблівую ўвагу надаў неабходнасці наяўнасці ў дамах грамадзян аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які ў выпадку ўзнікнення пажару неадкладна паведаміць пра гэта сваім гаспадарам.

У заключэнне свайго выступлення Аляксандр Мікалаевіч адказаў на пытанні, якія цікавілі прысутных.

Нясвіжскі РАНС.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.