Пільнасць — залог бяспекі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

img_0090

У зале пасяджэнняў Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта прайшла сустрэча прадстаўнікоў сілавых структур раёна з работнікамі райвыканкама. Гутарка ішла аб папярэджанні пажараў у адміністрацыйных будынках, будынках органаў улады, пажарнай бяспецы, аўтаномных пажарных апавяшчальніках, правілах карыстання вогнетушыцелем. Не менш важным было і абмеркаванне пытання аб падазроных асобах, пакінутых без нагляду рэчах, тэрарыстычных актах. Быў агавораны парадак дзеянняў работнікаў пры знаходжанні выбухованебяспечнага прадмета ці падобнага на яго, а таксама парадак дзеянняў пры пагрозе ўчынення тэрарыстычных актаў.

На здымку: інспектар нагляду і прафілактыкі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вікторыя Горынава нагадвае правілы карыстання вогнетушыцелем.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.