Прыйшлі Пакровы…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

день матери

Дзень маці — 14 кастрычніка — святкуецца ў спеўна-казачныя  Пакровы. У народным уяўленні свята атаясамлялася з дзеясловам “пакрываць”: так, у  валачобнай песні спяваецца: “Святы Пакроў пакрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, дзеўку вянком”… Хрысціянскае свята Пакрова Прасвятой Уладаркі нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі ў Рускай Царкве было ўведзена каля 1164 года. Пакроў Прасвятой Багародзіцы з’явіўся ў 910 го-дзе ў Канстанцінопалі ў Влахернскай царкве, у якой захавалася Рыза Богамаці, яе галаўны ўбор (мафор) і частка пояса, перанесенага з Палесціны ў V ст. 1 кастрычніка ў час начнога малення адбыўся сапраўдны цуд з’яўлення ў паветры Прасвятой Уладаркі, акружанай анёламі і святымі, якая, зняўшы з галавы пакрывала, пакрыла ім людзей, абараняючы іх ад ворогаў. Казалі: “Святы Пакроў пакрые лю-дзей ад грахоў”.

Пра гэты дзень распавядаюць многія іншыя прымаўкі і назіранні: “Прыйшла Пакрова, пытае, ці ты да зімы гатова”, “Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ два тыдні”. Па надвор’і гадалі пра будучае: “Як на Пакровы дождж ідзе, то бортнік скача, а пахар плача”. Адбываюцца змены і  ў прыродзе-матухне: “Прыйшла Пакрова — усохла дуброва”, “Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку вяночкам”. Расліннасць у гэты час таксама рыхтуецца да зімовага сну, становіцца менш корму жывёле:  “Пакрова — зарыкалі каровы”, “На Пакрова дай сена карове”, “Пакрова — кіі на дровы” (пастухам можна адпачываць, кіі ўжо не патрэбны), “Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка” (гэта значыць, запускаецца).

Гэта і самы ўраджайны час на восеньскія вяселлі. Цікава, што нярэдка  дзяўчаты збіралі ў фартух лісце і пасля вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці…

Канстанцін КАРНЯЛЮК,

педагог.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.