СКАРБОНКА МУДРАСЦІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

pismo

Цікавыя і дасціпныя выказванні пад такой назвай ужо змяшчаліся на старонках “НН”, але, улічваючы запатрабаванасць сярод пэўнай катэгорыі чытачоў, я зноў падабрала актуальныя жыццёвыя пастулаты і думкі людзей разумных.

.Ніколі не павышай голасу на таго, хто навучыў цябе гаварыць.

.Мудры не той, хто даказаў што-небудзь, а той, хто ведаў ісціну, але не стаў спрачацца.

.Маміны парады не заўсёды нам падабаюцца, але яны заўсёды аказваюцца самымі правільнымі.

.Чутак і асуджэнняў баяцца слабыя. Моцныя вымушаюць прыняць іх рашэнні.

.Пытанне “А што падумаюць людзі?” павінна быць на апошнім месцы. Па сутнасці, усім усё роўна. Жыццё то тваё.

.Калі заходзіш у дом да людзей, будзь там сляпым, а калі выходзіш — будзь нямым. Не шукай недахопаў у доме, дзе ты знаходзішся, а калі ўбачыў, нікому пра іх не гавары.

.Памяць — адзіны рай, з якога нас ніхто не можа выгнаць, і пекла, з якога нельга збегчы.

.Не ацэньвай мужчыну па адзенні, а цані яго па справах. Хтосьці няхай і ў робе, ды надзейны, а іншы і ў смокінгу паганец.

.Запомні, мужык! Адсоўваючы сваю жанчыну на другі план, ты вучыш яе жыць без цябе. І павер: яна зможа!

.Даравання ў жанчыны трэба прасіць адразу, пакуль яна не зразумела, што  ёй без вас добра.

.У мудраца спыталі: — Калі чалавек любіць, ён вернецца? Мудрэц адказаў: — Калі чалавек любіць, ён не пойдзе.

.Дай чалавеку ўладу і ты ўбачыш яго сапраўдны твар. Многія людзі пасля ўзлёту забываюцца, з кім поўзалі і якімі былі.

.Калі вы сталі для кагосьці дрэнным, значыць, многа добрага зрабілі яму.

.Рана ці позна ты будзеш на месцы таго, каму зрабіў балюча.

.Багаты хоча грошай, бедны хоча грошай… І толькі мудры — здароўя.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.