У год культуры — перамога

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

dsc_1272

З 30 верасня па 2 кастрычніка ў Магілёве праходзіў III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі», які стаў адной з важных падзей культурнага жыцця краіны і сабраў разам прафесійных музейных работнікаў, музейшчыкаў-аматараў, спецыялістаў у галіне музеялогіі і музейных тэхналогій, каб абмеркаваць актуальныя пытанні музейнай дзейнасці, вызначыць перспектыўныя напрамкі яе развіцця, прадставіць гасцям і наведвальнікам форуму свае лепшыя праекты, праграмы, публікацыі.

У рамках форуму музеі прынялі ўдзел у экспазіцыйнай, дэманстрацыйнай, дзелавой і конкурснай праграмах. Экспазіцыі прадставілі звыш 100 музейных устаноў рэспублікі, якія ў інтэрактыўнай форме прэзентавалі свае лепшыя праекты па розных кірунках музейнай дзейнасці, перш за ўсё — камунікатыўнай і адукацыйнай. У дзелавой праграме форуму прайшлі лекцыі, дыскусіі, трэнінгі і майстар-класы з удзелам вядомых прафесіяналаў у галіне музеялогіі і музейнай дзейнасці не толькі Беларусі, але і гасцей з Германіі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расійскай Федэрацыі.

Важнай часткай музейнага форуму ў Магілёве стала падвядзенне вынікаў конкурсу, у рамках якога былі  вызначаны лепшыя музеі ў пяці намінацыях: «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму»; «За навацыі ў музейнай дзейнасці»; «За лепшы музейны праект»; «За лепшую культурна-адукацыйную праграму»; «За лепшае музейнае выданне».

Па выніках конкурсу ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» узнагароджаны Дыпломам I ступені ў намінацыі «За лепшую культурна-адукацыйную праграму», якую назвалі «Музей  дзецям», і Дыпломам IІІ ступені ў намінацыі «За лепшае музейнае выданне», адным з якіх стала кніга-альбом мастацкіх фотаздымкаў, прысвечаная палаца-паркаваму ансамблю ў г. Нясвіжы.

Старшыня журы конкурснай праграмы генеральны дырэктар Дзяржаўнай Трацякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава звярнула ўвагу на тое, што складанасць выбару пераможцаў была не толькі ў вялікай колькасці ўдзельнікаў, але і ў тым, з якім энтузіязмам і запалам музейшчыкі Беларусі прадстаўлялі свае ідэі на форуме, і дала высокую ацэнку праектам, прадстаўленым музеем-запаведнікам «Нясвіж».

Напярэдадні свята работнікаў культуры мы сустрэліся з аўтарам лепшай культурна-адукацыйнай праграмы «Музей дзецям», магістрам педагагічных навук, старшым навуковым супрацоўнікам сектара па навукова-экскурсійнай работе «Палацавы ансамбль» ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» Вячаславам Іванавічам Мазалеўскім, які распавёў пра асаблівасці праграмы.

— Адной з асноўных задач музея з’яўляецца папулярызацыя гісторыі культуры, садзейнічанне актыўнаму вывучэнню і фарміраванню ў падрастаючага пакалення паважлівага стаўлення да гістарычнай спадчыны.

З гэтай мэтай і была задумана праграма, над якой ён працуе ўжо не першы год. Яна стала падмуркам для кандыдацкай дысертацыі, якую спецыяліст рыхтуе па тэме «Патрыятычнае выхаванне дзяцей старэйшага школьнага ўзросту ў музейнай прасторы». Вячаслаў Іванавіч з’яўляецца аспірантам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Складаецца праграма з шэрагу розных праектаў і мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца на працягу года: клуб ЮНЕСКА «Кліо», цыкл лекцый і музейных заняткаў «Ра-дзівілы — некаранаваныя каралі Вялікага Княства Літоў-скага», «І ажываюць рэчы…», інтэлектуальная гульня «Кубак Старога замка», арт-праект «Тэатр ценяў у замку Радзі-вілаў», алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад — мая любоў», рэгіянальны адкрыты конкурс-пленэр юных мастакоў «Сляды гісторыі», конкурс фотаздымкаў «Паркі Нясвіжа», Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік «Спадчына Радзівілаў», Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў «Нясвіж — гістарычная і культурная скарбніца Беларусі».

Гэтыя праекты праводзяцца музеем-запаведнікам сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама, ГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа», ДУА «Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў».

Больш падрабязна Вячаслаў Іванавіч распавёў пра арт-праект «Тэатр ценяў у замку Радзівілаў». Дарэчы, з 13 па 15 верасня Вячаслаў Іванавіч прымаў удзел у IX Усерасійскім фестывалі-канферэнцыі «Музеі ў архітэктурна-мастацкіх ансамблях: культурна-адукацыйны рэсурс, перспектывы развіцця», дзе выступіў з дакладам «Арт-праект «Тэатр ценяў у замку Радзівілаў» як адна з форм работы з дзіцячай аўдыторыяй у музеі».  Фестываль-канферэнцыя праводзілася на базе Музеяў Маскоўскага Крамля і Маскоўскага дзяржаўнага аб’яднанага мастацкага гісторыка-архітэктурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка (Каломенскае — Ізмайлава — Лефортава — Любліно) (на фота).

— Кожны панядзелак і аўторак на працягу студзеня-лютага ажыццяўляецца арт-праект «Тэатр ценяў у замку Радзівілаў», які цікавы як для малодшых, так і старэйшых школьнікаў, — расказаў Вячаслаў Іванавіч. — Асаблівасць тэатра ценяў у тым, што яго сюжэт раскрываецца пры дапамозе дынамічных кадраў-карцін, спраецыраваных на экране плоскімі фігуркамі (з кардону, скуры або каляровых плёнак), якімі артысты кіруюць з дапамогай палачак ці нітак. Лялькі асвятляюцца з адваротнага боку, і на экране з’яўляецца чорна-белая ці каляровая выява. Першы сезон тэатра ценяў прайшоў на базе сектара па навукова-экскурсійнай рабоце «Ратуша». Дзецям была паказана аўтарская п’еса Генадзія Аўласенкі «Снегавік і вясна». Тэатральная пастаноўка спадабалася юным гледачам.

У 2013-2014 гг. арт-праект «прапісаўся» на базе сектара па навукова-экскурсійнай рабоце «Палацавы ансамбль» з паказу некалькіх пастановак, непадобных паміж сабой структурна і кампазіцыйна. Дзецям былі паказаны аўтарская п’еса Рыгора Осцера «Шматкі па закавулачках» і п’еса-урок, напісаная па матывах казкі Алесі Емяльянавай «Лёгкі хлеб». У пачатку красавіка 2014 г. тэатральны праект упершыню здзейсніў «гастролі». Па запрашэнні ДУА «Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа «Караблік дзя-цінства», супрацоўнікі музея-запаведніка ажыццявілі чатыры тэатральныя паказы для дзяцей. У маі 2014 г. падчас акцыі «Ноч музеяў» у рамках прадстаўлення «Таям-ніцы Нясвіжскага замка» была паказана гасцям аўтарская п’еса Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа». П’еса вельмі спадабалася гледачам, таму яе вырашана было адаптаваць і паказваць маленькім тэатралам. У 2017 г. арт-праект «Тэатр ценяў у замку Радзівілаў» адновіць сваю работу пасля двухгадовага «творчага» перапынку.

— За першыя тры сезоны ажыццяўлення арт-праекта адбылося 96 паказаў, якія наведала больш чым 3000 чалавек. У будучым плануецца значна пашырыць рэпертуар тэатра ценяў, што павінна прыцягнуць новых гледачоў.

Вячаслаў Мазалеўскі — настаўнік па прызванні, да работы ў музеі 11 год працаваў  у      школе, меў павагу сярод калег і вучняў. Тое, што ён неабыякава ставіцца да адукацыі, бачна па яго актыўнай дзейнасці і зараз.  Падчас сустрэчы Вячаслаў Іванавіч паказаў  напрацоўкі для праграмы, архіўныя матэрыялы сустрэч, падрабязна распавёў пра ўсе накірункі. Гэта аб’ёмная работа, якая даведзена да дасканаласці, дзе кожны крок прадуманы.

Папулярызацыя гісторыі сярод моладзі грае важную ролю ў культурным жыцці грамадства.

Вольга КАШКО,

студэнтка-практыкантка ГрДУ ім. Янкі Купалы.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.