Ушанавалі нацыянальны касцюм

Вядучая свята Оля Ігошына, Насця Глобаж  у ролі Паўлінкі і Мікіта  Дрык у ролі Несцеркі

Вядучая свята Оля Ігошына, Насця Глобаж
у ролі Паўлінкі і Мікіта Дрык у ролі Несцеркі

Гісторыя беларускага касцюма мае свой працяг, які прадвызначаны генетычнай сувяззю з этнічнай культурай і нацыянальнымі традыцыямі. У выніку мінулае становіцца неад’емнай часткай сучаснасці. А повязь эпох і пакаленняў не перарываецца.

Ва Ужанкаўскім сельскім доме культуры адбылося інсцэніраванае прадстаўленне, дзе героямі сталі Несцерка і Паўлінка. А дзею мы назвалі “Беларускі нацыянальны касцюм”. Несцерка — кемлівы герой беларускіх казак, вядомых камедый Янкі Купалы, Віталя Вольскага. Ролю яго выконваў Мікіта Дрык. Несцерка пазнаёміў дзяцей з гісторыяй беларускага нацыянальнага мужчынскага касцюма. А прыгажуня Паўлінка (Насця Глобаж) распавядала пра жаночы  беларускі касцюм. Закончылася прадстаўленне дэманстрацыяй пад гукі музыкі нацыянальных касцюмаў, дарослых і дзіцячых.

З задавальненнем дэманстравалі беларускія нацыянальныя  касцюмы Насця Тыдрыш і Аня Завясніцкая

З задавальненнем дэманстравалі беларускія нацыянальныя касцюмы Насця Тыдрыш і Аня Завясніцкая

Насця Кірылюк і Насця Дрык —  актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў,  што праводзяцца ва Ужанкаўскім сельскім доме культуры і мясцовай бібліятэцы. Не стала выключэннем і ўшанаванне беларускага нацыянальнага касцюма

Насця Кірылюк і Насця Дрык — актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў,
што праводзяцца ва Ужанкаўскім сельскім доме культуры і мясцовай бібліятэцы. Не стала выключэннем і ўшанаванне беларускага нацыянальнага касцюма

Касцюмы мы пазычылі ў Гара-дзейскім гарпасялковым доме культуры. Дзяцей, а іх на мерапрыемства прыйшло шмат, апранулі ў прыгожыя вышываныя кашулі, падпяразалі паясамі. У такой дзеі рабяты ўдзельнічалі ўпершыню. Для іх усё было незвычайным, хлопчыкі і дзяўчынкі ад душы радаваліся.

Застаецца толькі дадаць, што ўсе нашы юныя актывісты — жыхары вёскі Ужанка, чытачы нашай бібліятэкі. А вучацца яны ў Гара-дзейскай СШ № 1.

Людміла

ГУЛЕНКА,

бібліятэкар Ужанкаўскай сельскай

 бібліятэкі. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.