ВАЖНЫ НАПРАМАК

президент

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзiдэнтам Татарстана Рустамам Мiнiханавым прапанаваў прыцягнуць «Беларуснафту» для работы ў нафтавай галiне Татарстана. Паводле слоў беларускага лiдара, супрацоўнiцтва Беларусi i Татарстана ў нафтагазавай сферы з’яўляецца важным напрамкам. «Я вельмi прасiў бы вас — у нас ёсць добрая кампанiя «Беларуснафта», але аб’ёмы здабычы ў нас падаючыя. У свой час нафту выпампавалi i вывезлi з Беларусi. Таму мы хацелi б, каб наша кампанiя знайшла ў вас аб’ём работ. Паверце, гэта будзе значна танней за любыя кампанii. Каб на субпадрадах або яшчэ неяк «Беларуснафта» працавала з вамi. Думаю, улiчваючы нашы вельмi добрыя адносiны, вы знойдзеце выгадны кавалак работы для гэтай кампанii i абавязкова з выгадай для сябе», — сказаў Прэзiдэнт Беларусi.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.