ВІЗІТ У КНР

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

28—30 верасня прайшоў дзяржаўны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Беларускi лiдар сустрэўся са Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, са Старшынёй Усекiтайскага камiтэта Народнага палiтычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам i правёў афiцыйныя перагаворы ў пашыраным складзе са Старшынёй КНР Сi Цзiньпiнам. Пасля завяршэння афiцыйных перагавораў у пашыраным фармаце кiраўнiкi дзяржаў даволi працяглы час размаўлялi ў фармаце сам-насам. На перагаворах абодвума бакамi адзначаўся беспрэцэдэнтна высокi ўзровень адносiн, дасягнутых памiж Беларуссю i Кітаем. Тым не менш, адзначана, што шмат яшчэ трэба будзе зрабiць. Па вынiках афiцыйных перагавораў у Пекiне кiраўнiкi дзяржаў падпiсалi сумесную дэкларацыю Беларусi i КНР аб устанаўленнi адносiн давернага ўсебаковага стратэгiчнага партнёрства i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва. У дакуменце падкрэслiваецца, што палiтычны ўзаемадавер служыць краевугольным каменем беларуска-кiтайскiх адносiн. Заяўлена аб паважаннi i падтрымцы шляхоў развiцця ўнутранай i знешняй палiтыкi кожнага з бакоў, а таксама суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.