Яе святло… (з вершаў беларускіх паэтаў)

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

первоцветы

Не знаю,

Ці ёсць жыццё

На нейкіх зорках.

Я знаў толькі адну зорку —

Пяцікрылую далонь маці,

На якой выраслі

Мы, наш хлеб, нашы песні,

Святло якой

Вечна струменіць.

Максім ТАНК.

 

Ціха!

Маці зямлі ўсёй калышуць

Мільёны маленькіх людзей.

Пімен ПАНЧАНКА.

 

Як чалавеку трэба мала…

Як не пражыць без дабраты…

Таму і клічам цябе, мама,

У цяжкі міг,

І чуеш ты!

Уладзімір КАРЫЗНА.

 

О, як нялёгка першы крок зрабіць

І слова ўпершыню сказаць

таксама…

Затое як прасветлена гучыць

На выдыху адным святое “МАМА”.

Змітрок МАРОЗАЎ.

 

Мама заўсёды чакала,

Мама свой час не лічыла,

Мама жывым спагадала,

Мама — лячыла…

Алесь ПІСЬМЯНКОЎ.

 

…Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,

І, мабыць, крыўдна мне не аднаму,

Што гэтае святое слова — “мама” —

Цяпер сказаць ужо няма каму.

Сяргей ГРАХОЎСКІ.

 

 

думкі ўслых

“Будучае нацыі — у руках     маці”

Анарэ дэ Бальзак.

 

 

“Ёсць цудоўнейшая істота, у якой мы ўсе ў даўгу, — гэта маці”.

Мікалай Астроўскі.

 

 

“Сэрца маці — гэта бездань, у глыбіні якой заўсёды зной-дзецца прабачэнне”.

Анарэ дэ Бальзак.

 

 

“Дайце нам лепшых маці, і мы будзем лепшымі людзьмі”.

Жан Поль.

 

 

“Самая лепшая маці тая, якая можа замяніць дзецям бацьку, калі яго не стане”.

Іаган Вольфган Гётэ.

 

 

“Жанчыны — першыя выхавацельніцы роду чалавечага”.

Олівер Голдсміт.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.