З клопатам і любоўю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

330

Зрабіць кожны дзень для сваёй матулі святам пад сілу ўсім. І для гэтага зусім не абавязкова пастаянна дарыць кветкі і падарункі. Значна важней для мамы наш клопат і любоў да яе. Менавіта так лічыць Вольга Кныш — маладая і шчаслівая мама. З сынам яны амаль не расстаюцца: толькі калі мама — на працу, ён — у дзіцячы садок ці ў госці да бабулі. У вольны час разам з татам Аляксандрам яны любяць прагуляцца ўсёй сям’ёй па парку,  пакарміць птушачак, завітаць у кафэ на марожанае. У свае тры з паловай гады Арцём у мамы першы памочнік — сам можа прыбраць свае цацкі, памыць падлогу, посуд, развесіць бялізну. А нядаўна, убачыўшы, як матуля шые, папрасіў нітку і іголку.

— Пакуль мы самі дзеці, то не можам усвядоміць у поўнай меры, што значым для нашых бацькоў, асабліва для маці. Толькі калі ў мяне з’явіўся Арцём, я зразумела, што гэта такое — радавацца кожнай яго ўсмешцы і перажываць з любой нагоды, — кажа Вольга Кныш. — Цяпер, калі я ведаю, як баліць і ные сэрца за сыночка, разумею, як перажывае і любіць мяне мая матуля. Я яе таксама вельмі люблю — яна ў мяне самая лепшая. Хачу пажадаць усім — любіце сваіх маці і кажыце ім пра гэта як мага часцей. Гэта вельмі важна, паверце!

На фота: жыхарка Нясвіжа Вольга Кныш з сынам Арцёмам.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.