За кубачкам гарбаты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

_mg_0026

Фота 2

Напярэдадні аднаго з самых найцудоўнейшых свят — Дня маці  — наведвальнікі гасцёўні “Ясь і Яніна”, што дзейнічае пры Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы,  сабраліся  ва ўтульнай зале гэтай установы.

Менавіта з маці пачынаецца жыццё, з дапамогай любай матулі дзіця робіць першыя крокі. І нават калі яно падае, маміны рукі заўсёды стараюцца падхапіць ці, калі падзенне ўсё ж такі адбылося, зменшыць боль ад гэтай непрыемнасці, суцешыць. І пры тым, не толькі ў маленстве, а ўсё сваё жыццё матулі змякчаюць нашы па-дзенні. А як радуюцца яны нашым узлётам!

Карані  Дня маці, які адзначаецца ў нашай краіне, у свяце Пакроваў Прасвятой Багародзіцы. Ва ўсіх праваслаўных храмах у гэты дзень ідуць святочныя Богаслужэнні. Моляцца нашы матулі Нябеснай заступніцы ўсяго роду чалавечага, каб пазбавіла іх дзяцей ад бед, пакут, непрадбачных абставін.  І мы свята ў бібліятэцы  пачалі  з галоўнага — са слова святара, благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцеля храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэя Аляксандра Данчанкі (фота 1), які паразважаў аб духоўным значэнні свята Пакроваў Божай Маці, а таксама аб ролі маці ў нашым жыцці, закрануў некаторыя праблемы выхавання падрастаючага пакалення, якія прыходзіцца вырашаць, у першую чаргу, нашым матулям.

Да яго слоў далучылася і старшыня раённай арганізацыі грамад-скага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец (на фота 1 — злева), цудоўная матуля і бабуля.  Дарэчы, арганізацыя, якую яна ўзначальвае, стала спонсарам мерапрыемства ў бібліятэцы. Людміла Уладзіміраўна павіншавала ўсіх прысутных са святам, па-дзялілася ўспамінамі аб сваёй маці, якая была, як і дачка, педагогам. Даведаліся мы і аб дзейнасці “Беларускага саюза жанчын”.

Фота 1

Фота 1

Цудоўным падарункам усім прысутным сталі вершы сяброў раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Соф’і Любанец і Уладзіміра Жылко, песнапенні ў выкананні пеўчых храма Узнясення Гасподня Алены Шаблоўскай, Веры Мацневай, Галіны Корзун, выстава майстра дэкаратыўна-прыкладной творчасці Таццяны Бутрымовіч, віншавальная электронная паштоўка, якую падрыхтавала  супрацоўніца бібліятэкі Таццяна Байкаш.

А пасля мы паспрабавалі “разматаць клубок матуліных песень” разам з ансамблем песні “Элегія” (фота 2), які доўгі час працаваў пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун. У яго выкананні прагучалі народныя і аўтарскія творы, прысвечаныя маці, Радзіме, а таксама гумарыстычныя песні, якія вельмі падабаюцца прадстаўнікам розных пакаленняў. Яны гучалі на беларускай, рускай і нават на польскай мовах.

Напрыканцы сустрэчы, за кубачкам гарбаты, многія прысутныя звярнуліся да айца Аляксандра і Людмілы Уладзіміраўны з пытаннямі і, канечне ж, атрымалі на іх адказы.

Фатограф Святлана Польская зрабіла падчас сустрэчы шмат здымкаў. Так, на памяць. Бо ўсё, нават самае цудоўнае,  на жаль, калі-небудзь праходзіць, знікае, патанае ў вечнасці. Таму памяць трэба захоўваць, а людзей, асабліва родных і блізкіх, сваіх матуль, бацькоў, трэба шанаваць не калі-небудзь, а цяпер, пакуль яны хо-дзяць па гэтай зямлі, жадаючы нам  толькі дабра.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

бібліятэкар І катэгорыі

аддзела абслугоўвання

і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі

імя П. Пранузы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.