33-я ўборачная Анатоля Макаўчыка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

144

У ліку тых, хто ўнёс у хлебны каравай ЗАТ “1 Мая” больш  за тысячу тон збожжа, — Анатоль Макаўчык (на здымку), вадзіцель, заняты на адвозцы “залатога” ўраджаю. Не зважаючы на спёку і пыл, працуючы адказна і сумленна, ён перавёз 1431 тону збожжа.

— На ўборцы працую ўжо трыццаць трэці год, — расказвае А.К. Макаўчык. — Цяпер ужо складана пералічыць, колькі зрабіў рэйсаў і колькі тысяч тон збожжа перавёз за час працы ў сельскай гаспадарцы. Працаваць на гэтай адказнай справе  даводзілася ад світання да змяркання, без выхадных. Не для таго, каб стаць перадавіком, а каб хутчэй прыбраць з палёў вырашчаны ўраджай. МАЗ-555102 у мяне ўжо дванаццаты год, хоць і не новы, але, дзякуючы добрай падрыхтоўцы і догляду, не падводзіў. Штодня яшчэ да першага рэйса праводзіў агляд, чыстку, калі патрэбна, змазку, неабходныя рэгуліроўкі. На жніве дарагая кожная мінута і прастояў дапусціць нельга было. Калі ёсць жаданне працаваць, выконваць сваю справу з душой, тады і дасягнеш добрых вынікаў. Сакрэт поспеху вадзіцеля даволі просты — працавітасць, адказнасць і ўтрыманне аўтамабіля ў належным стане.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.