АБ ВЫБАРЫ АМЕРЫКАНСКАГА НАРОДА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

original

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Дональда Джона Трампа з выбраннем на пасаду Прэзiдэнта Злучаных Штатаў Амерыкi. «Ваша перамога — сведчанне выбару амерыканскага народа на карысць палiтыкi, якая грунтуецца на сумленнасцi, адказнасцi, пошуку перамен, — гаворыцца ў вiншаваннi. — Сваёй актыўнай, шчырай i смелай пазiцыяй у ходзе перадвыбарнай кампанii Вы ўзварухнулi амерыканскае грамадства, вярнуўшы яго да сапраўднай дэмакратыi». Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь у знешнепалiтычнай дзейнасцi заўсёды прытрымлiвалася неабходнасцi канструктыўнага супрацоўнiцтва са Злучанымi Штатамi Амерыкi. «Спадзяюся, што пад Вашым кiраўнiцтвам нармалiзацыя адносiн памiж нашымi краiнамi прадоўжыцца», — адзначыў беларускi лiдар.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.