“Ад шчасця я не ацаляю”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

axmatova

Магчыма, некаторыя чытачы задаюцца пытаннем, якія мэты я стаўлю перад сабою, перакладаючы выбітных паэтаў розных часоў? Вядома, самае галоўнае — гэта паказаць, як загучыць аўтар на іншай мове, адкрыць яго чытачу ў іншым ракурсе, калі так можна сказаць. Для чалавека, які бярэцца за такую спецыфічную працу, — гэта магчымасць нагадаць людзям пра паэта, прыцягнуць увагу, напрыклад, да забытых імёнаў, нагадаць яшчэ раз пра іншыя, якія на слыху, або адкрыць творчасць паэтаў па-новаму для таго, хто, прачытаўшы пераклад і арыгінал твора, вырашыць перачытаць творцу, і гэта ў наш час, час сацсетак, інтэрнэту, гаджэтаў. Спадзяюся, што хоць адна з гэтых мэт здзейсніцца…

Ганна Ахматава — адна з яскравых прадстаўнікоў рускай паэзіі срэбранага веку і ўсяго ХХ стагоддзя. Першыя вершы паэткі пабачылі свет у далёкім 1911 годзе, а ўжо праз год выйшаў першы зборнік “Вечар”, які адразу знайшоў водгук у інтэ-лігенцкім асяроддзі. Паспрыяў уваходжанню ў літаратурнае асяроддзе Ганны Андрэеўны першы муж Мікалай Гумілёў. Нягледзячы на такі яскравы пачатак сваёй творчай дзейнасці, далейшае як творчае, так і асабістае жыццё аўтара было насычана трагізмам. У пачатку ХХ стагоддзя паміраюць сёстры паэткі, таму і не здзіўляе, што яе першы зборнік прасякнуты тэмай смерці, роздуму аб ёй. Увогуле на працягу свайго жыцця Ганне Ахматавай яшчэ не раз прыйдзецца перажыць смерць родных ёй людзей.

Асобна трэба адзначыць, паважаныя чытачы, што зборнік вершаў “Пацеркі” маладой Ганны Ахматавай, які пабачыў свет у 1914 годзе, — гэта зваротны момант у жыцці не толькі самога аўтара, але,  па меркаваннях літаратурных колаў таго часу, і ўсёй краіны. Гэты зборнік перавыдаваўся дзевяць разоў і быў надзвычай папулярным!

Спакойнае і лагоднае жыццё Ганны Андрэеўны, як і ўсёй краіны, скалыхнулі вайна і рэвалюцыя. А савецкая ўлада, якая прыйшла на змену існуючаму кіраўніцтву краіны, не надта лаяльна ставілася да паэзіі дачкі патомнага двараніна Ахматавай, нават забараніўшы выезд з краіны, падвергнуўшы жорсткаму цэнзу творчасць будучай намінанткі на Нобелеўскую прэмію, і, у розныя перыяды яе жыцця, забараняючы друкаванне яе вершаў і паэм. Па-сапраўднаму даступнаю творчасць паэткі для савецкага чытача стала толькі пасля яе смерці.

Зведалі рэпрэсіі і родныя Ганны Андрэеўны: абодва мужы — Мікалай Гумілёў і Мікалай Пунін, каля дзесяці год правёў у лагерах і адзі-ны сын Леў Гумілёў. Разам з тым паэтка валодала вельмі каштоўнай чалавечай якасцю — яна ўмела дараваць сваім ворагам. Па словах Іосіфа Бродскага, менавіта яна і навучыла яго не трымаць зло ў сабе на іншых людзей, дараваць.

Верш, які я паспрабаваў  перакласці, адносіцца да ранняга перыя-ду творчасці Ахматавай і быў напісаны ў 1914 годзе. Адносіцца ён да любоўнай лірыкі, але напісаны ў неадназначнай форме, у ім няма таго лірызму, якім былі насычаны творы сучаснікаў паэткі, можна адзначыць і цікавую пабудову твора адносна вершаскладання: кальцавую рыфму на працягу верша змяняе перакрыжаваная. Твор носіць даволі асабісты характар і, безумоўна, гаворыць нам аб нялёгкіх перажываннях яе аўтара ў жыцці, каханні. Калі верыць падручнікам, то яшчэ ў вельмі юным узросце Ганна Андрэеўна зведала нераздзеленае каханне і нават спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Калі я прачытаў  верш, які прыводзіцца ніжэй, мне здалося, што аўтарка пераасэнсавала свае некаторыя погляды на жыццё.

Я не любви твой прошу.

Она теперь в надежном месте…

Поверь, что я твоей невесте

Ревнивых писем не пишу.

 

Но мудрые прими советы:

Дай ей читать мои стихи,

Дай ей хранить мои портреты —

Ведь так любезны женихи!

 

А этим дурочкам нужней

Сознанье полное победы,

Чем дружбы светлые беседы

И память первых нежных дней…

 

Когда же счастия гроши

Ты проживешь с подругой милой

И для пресыщенной души

Все станет сразу

так постыло —

 

В мою торжественную ночь

Не приходи. Тебя не знаю.

И чем могла б тебе помочь?

От счастья я не исцеляю.

Анна АХМАТОВА.

 

Тваёй любові не прашу.

Яна надзейна ўжо схавана…

Павер, што я тваёй каханай

Раўнівых пісем не пішу.

 

А я б табе прапанавала:

Дай вершаў ёй маіх радкі

І мой партрэт намаляваны —

Бо так ласкавы жаніхі!

 

Дурніцам гэтым лепшы плён —

Перамагаць каб без умовы,

Чым з сябрам светлыя размовы

І памяць першых мілых дзён.

 

Калі ж ад шчасця ўсе грашы

Ты пражывеш з сваёй сяброўкай,

Для перапоўненай душы

Ўсё стане прыкрым, тлумным,

горкім —

 

То ўрачыстай ноччу ты

Не падыходзь. Я ўжо не тая.

Дый чым магу  дапамагчы?

Ад шчасця я не ацаляю.

Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.