“Артылерыя Нясвіжскага замка”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

замок2

У 2015 г. убачыла свет кніга маладога гісторыка Міколы Волкава “Артылерыя Нясвіжскага замка”. Анатацыя да яе змешчана ў газеце “СБ. Беларусь сегодня”. Аўтар — вядучая рубрыкі “Кніжны навігатар” пісьменніца Людміла Рублеўская. Мы прапануем пазнаёміцца з гэтым матэрыялам і чытачам “НН”.

Вы ведаеце, што такое “бамбардалогiя”? Я толькi цяпер каларытны тэрмiн пачула: навука пра артылерыйскую зброю. I штосьцi мне падказвае, што кнiга маладога гiсторыка Мiколы Волкава, проста закаханага ў старажытныя гарматы, — з’ява на Беларусi ўнiкальная. “Пушка велика велми. Галка именем, везяху ея на сороце конех от утра до обеда, а от обеда до полудни на иных сороце конех”. Так летапiс расказвае пра гармату князя Вiтаўта. Князь прывалок сваю звышцяжкую камнекiдальную гармату пад горад Порхаў, але цуд-зброя паспела выстралiць толькi раз. Горад паруйнавала, але, узарваўшыся, i сваiх пабiла, нават пушкар Мiкалай загiнуў. Аўтар паказвае старажытныя гарматы “не проста стралялкамi нейкiмi, а як цудоўныя творы мастацтва, як гiстарычныя артэфакты”. Наколькi прыгожымi яны былi, можна добра разгледзець на шыкоўных iлюстрацыях. Вось, напрыклад, гармата “Гiдра”, на якой — пачвара з крыламi, сямю галовамi, i дэвiз: “Уздымаю чорную хвалю i сею смерць”. Гарматы “Вiнаград”, “Саламандра”, “Цэрбер”, “Цырцэя”… Усе створаныя тут, у Нясвiжы, дзе Мiкалай Радзiвiл Сiротка заснаваў майстэрню-людвiсарню, запрасiў знакамiтага нямецкага майстра Германа Мольцфельта. На жаль, нясвiжскiя гарматы падчас апошняй вайны былi вывезеныя немцамi. Як распавядае Волкаў, яны трапiлi ў Берлiн, пасля ў Ленiнград, а пазней савецкiя ўлады аддалi iх Польшчы. Думаю, кнiга не толькi для аматараў вайсковай справы. Гэта i прыгожы мастацкi альбом, i гiстарычнае эсэ, з якога вы даведаецеся пра гiсторыю Нясвiжа i ягоных уладароў.

“СБ. Беларусь сегодня”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.