БЛІЗКІ УСХОД — ЯШЧЭ БЛІЖЭЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Падчас візіту Прэзідэнта ў Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты вызначаны шматлікія сферы для далейшага супрацоўніцтва. Гэтыя дзве краіны, адны з найбагацейшых у сваім рэгіёне, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Беларуссю па многіх кірунках, у тым ліку па інвестыцыйным.

Падчас афіцыйнага візіту ў Катар Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з Эмірам краіны шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані.

Са сталіцы Катара Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Кіраўнік нашай дзяржавы сустрэўся з Наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Затым — з віцэ-прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам. «Дзякуй вам за добрыя словы, якія вы адрасавалі мне і майму народу. У сваю чаргу хачу сказаць, што дзверы Беларусі для ААЭ і эмірата Дубай заўсёды адчынены. І я хацеў бы выкласці галоўную сваю пазіцыю на нашай сустрэчы, каб вы часцей бывалі  ў Беларусі. У гэтым наш вялікі інтарэс. Нам трэба выводзіць нашы эканамічныя адносіны на ўзровень асабістых і палітычных», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.