Бывай, сяброўка восень!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фотаэцюд Іны ВАСІЛЕВІЧ.

Фотаэцюд Іны ВАСІЛЕВІЧ.

ТРЫЯЛЕТ

Слухаю мелодыю дажджу.

То стаката б’е ён, то — легата.

Візаві ўвесь вечар з ім сяджу.

Слухаю мелодыю дажджу.

І жыццё — то мёд, то гаркавата.

То баліць, то радасць не ўмяшчу.

Слухаю мелодыю дажджу.

То стаката б’е ён, то — легата.                                           

 

ЧАКАННЕ

Тчэ трывога ўзоры над  душой:

Зноў вальсуе непагода зранку.

Памалюся ў цішыні святой,

На акне не захіну фіранку.

Утапіла вочы ў прастор:

Дзесьці там за сотні кіламетраў

Едзе па шашы і твой «матор»,

Падстаўляе твар жалезны ветру.

Думкамі цябе дамоў вяду.

Сцежку табе з зораў вышываю.

Адвядзе ліхую хай бяду…

Родны мой, я так цябе чакаю.

 

 

БЕСПАРАСОННАЯ

Бурштынавыя слёзы позняй

восені

Паранілі мяне, беспарасонную.

Не, не змяню я

да яе адносіны —

Люблю непрадказальна-

неўгамонную!

З кудзеркамі лімоннымі і лысую,

У строях залатых і  эратычную.

І золкую, і сонечна-іскрыстую.

Лагодную, тужліва-драматычную.

Малінавы адвар 

у жоўтым кубачку

Разбавіў шэрасць вечара

плакучага.

У цішыню захутаюся трубачкай

І прапацею вершамі гаючымі.

 

…Знайшла для вершаў

важкую прычыну!

Наўмысна заўтра 

парасон  пакіну.

 

* * *

Промень апошні ключы перадаў Вечарніцы,

Кліча ў абдымкі

ружова-загадкавы сон.

Толькі не спіцца… Чамусьці

даўно ўжо не спіцца.

Думкі-лісты зноў прынесла

мне ноч-паштальён.

 

Іх далікатна збіраю

ў  жыццёвую папку,

Змешваю, потым на тэмы

старанна дзялю.

Успамінаю, гадаю, планую…

Усю да астатку

Роздумам-марам  на плаху  сябе   аддаю…

 

Склаліся веерам грэшныя  ўчынкі і

справы,

Іх спапяліць пакаяннем спрабую…

Дарма!

Поспехі роўна ўлягліся,

удачы і слава…

Дзякуй, што бокам мінулі сума і турма.

 

Думкі-лісты ў галаве то блукаюць,

то скачуць.

Жвава вандрую на іх я па ўласным жыцці.

Аналізую, смяюся,

сумую, малюся і плачу…

Лёс мой! Дазволь

не зблудзіць!

Гэтай сцежкай

да скону дайсці!

Таццяна ЦВІРКА.

 

Моему

дорогому мужу

Благодаря тебе,  пока живу,

Дышу, люблю и всё еще надеюсь,

И каждый день судьбу благодарю,

Что столько лет твоей

заботой греюсь.

Судьба когда-то подарила мне тебя

И то, что мы с тобой не разминулись.

И чувства, что связали нас тогда,

За эти годы вспять не повернулись.

И вот однажды показались мне

Счастливым днем

все прожитые годы,

И быстро пролетели, как во сне,

И радости, и беды, и невзгоды.

Когда ж уйду — не верь,

что нет меня:

Смотри, я здесь,

я рядышком с тобою:

В цветке, в травинке,

 в капельках дождя,

Что тихо прошумел над головою.

В снежинках и в дыханье ветерка,

В веселом звоне

мартовской капели;

Я с птицами вернусь издалека,

Что по весне в твоем саду запели.

Прислушайся, ведь это буду я:

Всегда тебя хранит душа моя.

Ты оглянись — повсюду буду я:

Везде тебя хранит душа моя.

Валентина СИДОРОВИЧ.

 

Голас восені

Трымціць у голлі павуцінне,

Адзета срэбнаю расой.

Яно нягучна, летуценна

Нібыта шэпча нам з табой:

— Жыцця чароўныя імгненні

Мільгаюць, нібы зарапад.

Парвеш ты нітачку  натхнення —

І не вярнуць яго назад.

І нібы восені маленне

Ў трымценні  гэтых павуцін:

Без гэтым светам захаплення

Не быў шчаслівы ні адзін…

Замры на міг каля галінак,

Дзе восень гутарыць з табой.

Хай ззянне крохкіх павуцінак

Заўжды жыве ў душы  тваёй.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Сяброўцы-

аднакурсніцы

Гады студэнцтва нас злучылі

На зімаў шэсць і вёсен тых,

Экзамены мы проста не лічылі,

Была вучоба, мары, як ва ўсіх.

Здавалі з поспехам залікі

І хваляваліся заўжды,

Сваіх дзяцей начныя крыкі

Былі нам музыкай тады.

Трымценне рук з дыпломам сінім,

І слёзы радасці ў вачах:

“Няўжо ўсё гэта ў нашых сілах?

Мы адвучыліся, о жах!”

І праляцела птушкай лета,

За ім і восень наўздагон…

А лёсы дружбаю сагрэты,

І гэта самы лепшы плён.

Калі ты знаеш, што сяброўка

Табе заўсёды будзе рада,

Гады не стомяць аніколькі,

Бо ёсць яна, мая спагада.

Калі я думаю аб ёй,

Сяброўцы ўсё перадаецца.

Яна пазвоніць, і з душой

Душа пагутарыць імкнецца.

І зразумець і падтрымаць

Яна умее, як ніхто.

Дык дзякуй, што улетку, ўзімку

Са мною ты гадоў на сто!

Раіса ХВІР.

 

…Не шкадуйце рабіну

Шмат песень пра яе спяваюць.

Ўсе сумные яны. Чаму?

Яна ж, вясёлая, трывае

І усміхаецца дубку.

Не трэба шкадаваць рабіну,

Не трэба сумна так спяваць,

Не хіліцца яна да тыну,

Зусім не горкая на смак.

А тонкая — бо маладая,

Каханай, любай марыць быць.

Калі ёй так наканавана,

То ўжо нічога не змяніць.

 

Ранним утром меня разбуди,

Встречать зорьку с собой позови.

По росистой тропе мы пойдем,

И вдвоем своё счастье найдем.

 

Полюбил ветер яркую осень,

В тонких ветках танцует с ней.

Она, правда, красивая очень

В огоньках заходящих лучей.

Ольга ЖЕРКО.

* * *

Здаецца, што я тут часова жыву:

Вось годзік яшчэ прадзяржуся,

Ад шуму і тлуму сябе адарву

I ў вёску дадому вярнуся.

А горад не хоча назад адпускаць,

I сам над сабой я смяюся.

У небе на селішча гусі ляцяць,

А я ўсё ніяк не збяруся.

Жыву па-старому,

хоць сэрца шчыміць

I вёсен багата прайшло,

А лодка жыцця

ўсё на месцы стаіць,

Бо лёс паламаў вясло.

 

* * *

Перада мною раздарожжа

I зранку не задаўся дзень,

I хто з сяброў мне дапаможа

3 душы сагнаць сумненняў цень?

Якой цяпер пайсці дарогай,

Куды ступіць ці павярнуць?

А людзі слушна дапамогуць:

«Ідзі, куды усе ідуць».

А можа, не туды мне правіць,

Ды й цесна ў купе ўсім брысці,

Ну, хто мне скажа і параіць,

Ісці з усімі ці не йсці?

 

Дуб

Дуб, што жолудам я пасадзіў

У далёкім дзяцінстве малечай,

Быццам волат падняўся

Над домам маім

I расправіў магутныя плечы.

Ён ужо не баіцца завей і дажджоў,

I пад ветрам тугім не згінаецца.

Моцнай хваткай сваіх каранёў

Дуб за родную землю трымаецца.

I калі я вяртаюся з дальніх шляхоў,

Ён прыветна мяне сустракае,

Быццам роднаму брату

3 сунічных бароў

Ён здалёк сваёй шапкай махае.

 

* * *

Калі б мне вярнуцца зноўку

Назад праз сорак гадоў

Да дзеда на леснічоўку

Пад засень магутных дубоў,

Прайсці па знаёмых сцежках,

Вады напіцца крынічнай…

Там пахне чабор на узмежжах

I водар плыве сунічны.

Там час не спяшае ў дарогу,

Кукуе зязюля вёсны,

I дзякуюць людзі Богу,

Што ўсё грунтоўна і проста.

Ноччу трывожна прачнуся,

Сасніўшы бусліны клёкат,

Я, мабыць, туды не вярнуся,

Бо ехаць вельмі далёка…

 

Нясвіжскія

замалёўкі

Нарад ДПС пры ўездзе ў Нясвіж. Усё стала і ўпэўнена. Пытанні па справе, прыемная ветлівасць, пажаданні шчаслівай дарогі. Служба…

 

У парку на лавачцы сядзіць пажылая пара. 3 усмешкай аб чымсьці гавораць і смакуюць марожанае. Як прыемна на іх глядзець!

 

У замку ўсё як належыць. Карціны, экспанаты, багатая мэбля, раскоша. А жыццём не пахне. Пахне музеем.

 

У непагадзь возера мяняе колер з блакітнага на шэры. Чаму так? Мабыць, на штосьці злуецца.

 

Бабулька прадае грыбы. Яны мне не патрэбны, а купіць хочацца ўсе, каб зрабіць ёй прыемнае.

 

Жоўтыя лісточкі,  як  залатыя  манеты, усцілаюць дол   перад  касцёлам  у  Нясвіжы. Глядзець на іх хораша, а збіраць чамусьці не хочацца.

 

Гадзіннік на Ратушы адбівае час. Ці дзень? А можа — год? Вялікая тайна.

 

Нясвіжская брама стаіць, як маналіт. А пад арку зайсці не хочацца. Здаецца, што там холадна…

Аляксандр РАМАНЧУК.

 

Здрада

Лісты бязмежнай худой адзіноты

шапталі, грызлі крывавыя ноты,

ладна гудзелі, прыгожа спявалі!

Гук разлятаўся на мільёны караляў…

Іх мы хадзілі з табою, збіралі…

 

Дождж маляваў

дажджавыя малюнкі,

прывід лунаў, пакідаючы думкі.

“Хто я такі?” — кідаў я ў прастору.

вецер збянтэжаны нёс тыя словы,

цягнучы іх, ды праз вецце,

праз кроны.

 

Гладзіў сумёт тваіх мараў душою.

Колькі мы ўжо не знаёмы з табою?

Ператвараліся ў тузін ўсе лічбы,

той знак пытання зрабіўся

як клічнік,

шлях мой апошні — ён стаўся як лішні.

 

Гронкі жыцця чырвоныя трушчыў,

сок выпускаў, пакідаючы гушчу,

з даўніх падзей,

што прынеслі нам мукі,

сэрца вагання

празмерныя грукі…

Рукі ў крыві. Не трымай мае рукі…

 

Бяссонне

Кропляй зваліцца хацеў на скалу,

якую прыйду і пабачу.

Адзін сяджу дома, скуголю — шчанюк,

пішу, то чытаю, а то і плюю:

бяссонную ноч я прадбачу.

 

Чакаю і слухаю подых гадзін,

стаміўшыся з часам змагацца.

Няма на каго спадзявацца. Адзін

шукаю, знаходжу і п’ю аспірын:

да скалы цяпер не дабрацца.

 

Тады ў позе прынца або караля

я чакаю манную кашу.

А каша, падобна, была не мая:

на мяне не ўпала, не ўпала і ля…

Што ж, вазьму сапраўдную, нашу.

 

Разоў восем клаўся і сем уставаў —

ледзь дыхаў скрыпучы мой ложак.

Я нешта запісваў і тут жа сціраў,

нататнік бязмоўна ўсё гэта прымаў,

хоць брыдка было яму, можа.

Выходзіў на вуліцу, цёмна было,

нарваў у суседа маліны:

учора хваліўся, што  многа ў яго.

Ўключыў тэлевізар, глядзеў абы-што,

завучыў на памяць навіны.

 

Работу зрабіў ўсю наперад, на дзень,

а месцамі, нават, на тыдзень.

У пакоі лётаў, нібы авадзень

над рэчкай лунае,

згубіўшы свой цень, —

сам сабе, нарэшце, абрыдзеў.

 

Сядзеў, цяжка дыхаў, не чуючы ног:

бяссонне ўзяло у аблогу!

Ляжаў і круціўся, нібы занямог.

Уранку стаміўся, нарэшце, і лёг,

як мядзведзь кладзецца ў бярлогу.

Андрэй КОЗЕЛ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.