Для актыўных і таленавітых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

У мінулую сераду ў раённым цэнтры культуры ў рамках Тыдня прафсаюзнай культуры адбыўся святочны канцэрт “Народныя таленты табе, Беларусь”, падчас якога адбылося ўзнагароджванне самых актыўных і таленавітых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці горада і раёна.

Са словамі ўдзячнасці за актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна да прысутных звярнуўся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў. Ён уручыў граматы Нясвіжскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў дырэктару раённага цэнтра культуры Таццяне         Лук’янчык, намесніку дырэктара РЦК Міхаілу Ерахаўцу, народнаму ансамблю песні “Акцэнт” і народнаму ансамблю песні і танца “Вяночак” Сноўскага СЦК (кіраўнік Тамара Прыгун), народнаму ансамблю песні “Згода” РЦНТ (кіраўнік Іна Філіпава), народнаму ансамблю песні “Млечны шлях” РЦК (кіраўнік Таццяна Казлова), народнаму танцавальнаму калектыву “Аксаміт” Нясвіж-скага УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” (кіраўнік Кацярына Лабаза), народнаму інструментальнаму ансамблю “Нясвіж-скія лыжкары” Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа (кіраўнік Уладзімір Сухавей), народнаму танцавальнаму калектыву “Узорыца” ДК ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” (кіраўнік Наталля Сабіч), ансамблю песні “Забава” гэтага ж ДК (кіраўнік Вольга Александровіч), народнаму тэатру мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага СДК (кіраўнік Людміла Гадун — фота 3), народнаму ансамблю песні “Ланская бяседа” Ланскага СДК (кіраўнік Таццяна Мароз), ансамблю песні “Каскад” Новагарадзейскага СЦК і А (кіраўнік Таццяна Язэпчык), ансамблю песні “Вдохновение” Сейлавіцкага СК (кіраўнік Святлана Туміловіч), ансамблю песні “Родны напеў” Салтанаўшчынскага СК (кіраўнік Алена Мамчыц), ансамблю песні “Суквецце” Гарадзейскага ГПДК (кіраўнік Рыната Макаш — фота 6), ансамблю песні “Рэха” Завітанскага СКБ (кіраўнік Лілія Ільюшэнка), творчаму калектыву Нясвіжскага гарадскога мала-дзёжнага цэнтра (дырэктар Людміла Матусевіч), творчаму калетыву Астроўскага СДК (загадчык Святлана Майсейчык), дуэту Кацярыны Крыкала і Аляксея Наумовіча РЦК, дуэту Ядзвігі Брытвіч і Валянціны Шарапа Аношкаў-скага СДК, мастацкаму кіраўніку Навасёлкаўскага цэнтра культуры і адпачынку Аляксандру Герасімовічу, салісту народнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Нясвіж” РЦК Анатолю Мамчыцу, загадчыцы малочнай лабараторыі Нясвіжскага філіяла (райплемстанцыі) РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” Марыі Ліпень, народнаму ансамблю музыкі і песні “Зараніца” Нясвіжскай ДШМ (кіраўнік Леанід Шышко), выкладчыку Гарадзей-скай школы мастацтваў Івану Буглаю (фота 1), узорнаму ансамблю гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” Аношкаўскай ДШМ (кіраўнік Аляксей Андросік), ансамблю баяністаў “Кампраміс” Сноўскай ДШМ (кіраўнік Жанна Бернік — фота 2), бібліятэкару Слаўкаўскай бібліятэкі Аксане Пяткевіч, аператару капіравальна-памнажальнай  тэхнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя                    П. Пранузы Таццяне Байкаш.

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

Як прадстаўнік прафсаюзнага актыву Грамату Нясвіжскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў атрымала старшыня прафсаюзнага камітэта Няс-віжскай друкарні імя Сымона Буднага Зоя Клішэвіч (фота 5).

Фота 5

Фота 5

Дыпломамі Нясвіжскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў былі ўзнагароджаны маладзёжныя калектывы: тэатр пантамімы “Творяки” Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра (кіраўнік Ганна Лысенка) і маладзёжны ВІА “Нью Нойз” (кіраўнік Сямён Горбач).

Узнагароды лепшым удзельнікам мастацкай самадзейнасці ўручылі таксама старшыні галіновых прафсаюзаў. Так, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец узнагаро-дзіла педагогаў Алену Хлебавец з Лысіцкага НПК д/с-СШ, Марыну Кунік з Астроўскага НПК д/с-СШ, Таццяну Халопіцу з Затур’янскага НПК д/с-СШ. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работні-каў Нясвіжскай ЦРБ Ала Мудрая — народны ансамбль песні “Ліра” Нясвіжскай ЦРБ (кіраўнік Уладзімір Прыгун), старшыня прафкама раённага ўнітарнага прадпрыемства “Нясвіжская ЖКГ” Мікалай Прахода — цесляра прадпрыемства Аляксандра Іванова і слесара АВР Сяргея Пракоф’ева. Прафсаюзныя ўзнагароды таксама атрымалі ва-дзіцель Нясвіжскай ЖКГ Аляксей Чарнюк і намеснік галоўнага бухгалтара Крысціна Драчан. Усе кіраўнікі прафсаюзных арганізацый выказалі сваім работнікам самую шчырую ўдзячнасць за іх таленты і актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна.

Фота 6

Фота 6

Многія з узнагароджаных прадэманстравалі свае здольнасці падчас канцэрта, які аздобіў святочнае мерапрыемства. У яго фінале адбыўся дэбют новага маладзёжнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Нью нойз” (фота 4). Ён стаў вельмі прыемным сюрпрызам для слухачоў, якім гэта мерапрыемства падаравала мноства яркіх уражанняў і выдатны настрой.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.         

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.