Для вас, завітанскія жанчыны-маці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Я.А. Мартос, Г.К. Кухта і Я.І. Пазняк

Я.А. Мартос, Г.К. Кухта і Я.І. Пазняк

У кастрычніку ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Па добрай традыцыі ў нашым раёне праводзяцца святы, наладжваюцца сюрпрызы для родных матуль і бабуль. Галоўная мэта гэтага свята — выказаць падзяку за любоў, клопат і працу жанчыне-маці.

З добрых і цёплых слоў пачалі свой святочны канцэрт для вяскоўцаў прадстаўнікі раённага  цэнтра народнай творчасці і раённага цэнтра культуры, якія на гэты раз наладзілі выступленне ў Завітанскім клубе-бібліятэцы.

У перадсвяточны дзень тут сабраліся тыя, чые сэрцы грэюць сваёй мацярынскай любоўю, клапоцяцца пра дзяцей і ўнукаў, сочаць за іх жыццёвай дарогай, моляць Усявышняга, каб ён паслаў дзецям дабрабыт, мір і здароўе…

Колькі цяпла ў гэтым магічным слове — “мама”, якім называюць чалавека — самага блізкага, роднага, адзінага.

Дзень маці ў многіх народаў, як і ў нас, адзначаецца восенню. дзень Прасвятой Багародзіцы. Сабраны ўраджай, палі падрыхтаваны да зімы, а ў людзей вёскі  становіцца крыху больш вольнага часу. Чаму крыху? Ды таму, што жывуць на Нясвіжчыне людзі занятыя, працавітыя, улюбёныя ў сваю родную зямлю. Менавіта такія  жыхары вёскі Завітая, куды прывезлі сваю  святочную праграму артысты з Нясвіжа.

Вёска Завітая ў гэты дзень поўнасцю адпавядала сваёй назве. Тут віталі шчырым словам, гарачымі апладысментамі, прыгожымі асеннімі  кветкамі. У невялікай зале сабраліся самыя розныя жанчыны, з рознымі лёсамі, рознымі жыццёвымі гісторыямі. Сярод прысутных была Марыя Аляксандраўна Карпач. Яна рана засталася ўдавой. Але з годнасцю справілася з пачэсным званнем “маці” — выгадавала траіх дзяцей. Усё жыццё Марыя Аляксандраўна аддала рабоце. Даярачку не пужала ручная работа на  ферме і далёкая дарога туды. Трэба было карміць сям’ю. А сёння ўжо ўдзячныя дзеці і ўнукі ёй дапамагаюць.

Жыхарка в. Завітая М.А. Карпач

Жыхарка в. Завітая М.А. Карпач

Маці пяцярых дзяцей  Р.А. Шыманская

Маці пяцярых дзяцей
Р.А. Шыманская

Сярод гледачоў —  Л.Ф. Варанковіч

Сярод гледачоў —
Л.Ф. Варанковіч

Па трое дзяцей маюць жыхаркі вёскі Завітая Яўгенія Андрэеўна Мартос (у яе тры дачкі, дарэчы, дзве з іх прысвяцілі жыццё  медыцыне — дапамагаюць лю-дзям), і Яўгенія Іванаўна Пазняк, у якой дзве дачкі і сын. Яўгенія Іванаўна сёння на заслужаным адпачынку, а раней працавала ў будаўнічай арганізацыі — у РБУ, пазней — у будаўнічай брыгадзе рай-спажыўтаварыства. Мае 36 гадоў працоўнага стажу.

У Галіны Канстанцінаўны Кухта — два сыны. Жанчына працавала ў мясцовай  сталовай, пасля — жывёлаводам (даглядала цялятак).

Жанчыны многія гады сябруюць, калі ёсць патрэба, дапамагаюць у справах, у царкву ідуць разам, тэлефануюць  адна адной. Вось і на канцэрце размясціліся побач. Прыемныя, прыгожыя сельскія матулі-працаўніцы з натруджанымі рукамі.

Не адзін раз на прыгожым  твары  Розы Анвараўны Шыманскай у час мерапрыемства выступалі слёзы радасці ад музычных падарункаў, якія  былі адрасаваны ёй,  мнагадзетнай маці. Шмат гадоў назад прыехала яна са сваёй мамай на Нясвіжчыну. Разам з мамай працавала на ферме даяркай. Так і засталася на гэтай гасціннай зямлі. Гаспадарка выдзе-ліла жыллё. Тут нарадзіліся ўсе яе пяцёра дзяцей. А зараз жанчына носіць званне бабулі — мае двое ўнукаў.

Завітанцы — людзі працавітыя. Адзін з лепшых падворкаў у вёсцы — у Ліліі Фёдараўны Варанковіч. Сёння яна  на заслужаным адпачынку. Жыве разам з мужам.  Лёс распарадзіўся так, што, страціўшы адзінага сына, ім давялося самім  паднімаць унукаў. Дзеці выраслі ўдзячнымі, зараз абое атрымліваюць вышэйшую адукацыю. Для сваёй сям’і Лілія Фёдараўна стварыла  своеасаблівы ўтульны астравок — з альтанкай у двары,  прыгожымі пакаёвымі  кветкамі ў доме…

Б.І. Чыжэўская  і Т.У.  Курачкіна перад мерапрыемствам

Б.І. Чыжэўская і Т.У. Курачкіна перад мерапрыемствам

Удзельніцы калектыву “Рэха” Л.А. Ільюшэнка,  А.У. Суднік і К.М. Мартос у гэты дзень  былі ў глядзельнай зале

Удзельніцы калектыву “Рэха” Л.А. Ільюшэнка,
А.У. Суднік і К.М. Мартос у гэты дзень
былі ў глядзельнай зале

Некалькі гадоў назад у Заві-той пабудавала хату Брані-слава Іванаўна Чыжэўская. Сцвяр-джаюць, што ў гэтай гаспадыні лёгкая рука. Чым ні зоймецца ў агаро-дзе, або ў садзе — усё да ладу. У дворыку цёплаю парою — многа кветак. Але галоўныя кветкі жыцця  Браніславы Іванаўны — сын, дачка і ўнукі, якія любяць прыязджаць да бабулі.

Таццяна Уладзіміраўна Курачкіна  выгадавала сына. Некалі яна пераехала  ў вёску з Мінска і ўсёй душой палюбіла добразычлівых мясцовых лю-дзей. З асаблівай пяшчотай яна адносіцца да зямлі, да вясковых традыцый.

А традыцыі тут слаўныя. Летам вёска Завітая адзначала сваё 115-годдзе. Шматлюдныя тут святы вуліц, дзе ўшаноў-ваюць мясцовых старажылаў, запрашаюць людзей заслужаных і вядомых — выхадцаў з гэтых месцаў. Не застаюцца без увагі і самыя маленькія, хто толькі з’явіўся на свет, а таксама  маладыя мамы.

Свята звычайна ладзяць мясцовыя артысты. Напрыклад,  калектыў За-вітанскага клуба-бібліятэкі “Рэха”. Дарэчы, у  лістападзе ён адзначае 25-годдзе свайго існавання. А заўтра, 12 лістапада, адбудзецца справа-здачнае мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце.

Вядучыя канцэрта ў вёсцы Завітая “Маміна сэрца — поўная чаша” Ігар Казакевіч і Рэната  Цыганкова

Вядучыя канцэрта ў вёсцы Завітая “Маміна сэрца — поўная чаша” Ігар Казакевіч і Рэната Цыганкова

Цыганскі танец у выкананні харэаграфічнага  калектыву “Натхненне”  (кір. Анастасія Стульба)

Цыганскі танец у выкананні харэаграфічнага
калектыву “Натхненне”
(кір. Анастасія Стульба)

 

Спявае Аляксандр  Іваноў.  Заключны  выхад  артыстаў пад песню “Жывіце  казачна”

Спявае Аляксандр Іваноў.
Заключны выхад артыстаў пад песню “Жывіце казачна”

Чвэрць стагоддзя гучаць песні, выязджаюць артысты на  раённыя святы, бываюць  у вёсках і аграгарадках з абменнымі канцэртамі. Вядома, у калектыў  увахо-дзяць тыя, хто завецца мамай, гаспадыняй, жонкай. А дома іх заўсёды цярпліва  чакаюць родныя, бо, зразумела, справа дарыць людзям настрой і станоўчыя эмоцыі заўсёды была няпростай: канцэрты ж збіраюць гледачоў увечары і ў выхадны дзень.

Сёння названы далёка не ўсе мамы вёскі Завітая. Але хочацца заўважыць, што ўсе вяскоўцы — дружныя і добразычлівыя. І артысты  з раённага цэнтра народнай творчасці адчулі гэта па цёплых апладысментах, букетах хрызантэм і словах падзякі ў заключэнне сустрэчы.

А музычныя падарункі вяскоўцам у кастрычніцкі дзень дарыў: народны ансамбль песні “Згода”, сярэдняя група харэаграфічнага калектыву РЦК выканала танец “Матросы”, з сольнымі нумарамі выступілі Таццяна Хоміч, Іна Філіпава, Рэната Цыганкова. Амаль дзве гадзіны прайшлі на адным дыханні. Сустрэчы з артыстамі раёна працягваюцца…

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.