Для выхавання грамадзяніна- патрыёта

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

умные книги

“Няма лепшага фрэгата, чым кніга, — дамчыць да любых берагоў”. Цяжка прыгадаць, чыё гэта выказванне, але яно мне вельмі ўжо запала ў душу. Я бібліятэкар, і бібліятэка — мой лепшы прытулак. Камусьці, магчыма, мая прафесія ў стагоддзе высокіх тэхналогій здасца непрыкметнай, але гэта толькі на першы погляд, бо сёння складана знайсці чалавека, які б не звяртаўся па дапамогу ці параду да кнігі. Д.С. Ліхачоў казаў: “Кніга — адно з самых вялікіх стварэнняў чалавечай культуры, і таму самае галоўнае ў культуры любой краіны — бібліятэкі”.

Вялікую частку чытачоў  Сейлавіцкай сельскай бібліятэкі  складае моладзь.

Таму адной з галоўных задач у нашай рабоце з’яўляецца  пошук, сістэматызацыя і захаванне духоўнай, культурнай спадчыны, далучэнне насельніцтва да яе ўспрымання, пашырэнне ведаў аб гісторыі краю ў дзяцей і падлеткаў, далучэнне іх да пошукавай дзейнасці, выхаванне гістарычнага мыслення, пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да гісторыі Айчыны.

Менавіта такія задачы я ставіла  перад сабой, калі  праводзіла ў бібліятэцы  краязнаўчае падарожжа “Край, дзе мы жывём”. Дапамагалі мне нашы экскурсаводы — краязнаўцы, вучні Сейлавіцкай сярэдняй школы, члены клуба “Пралеска”. Мы  падарожнічалі  па ваколіцах вёскі Сейлавічы, зазірнулі ў яе самыя аддаленыя куточкі і  даведаліся шмат цікавага. Мы гаварылі пра наш родны куток, пра мясціны, з маленства нам дарагія, пра тое, што будзе жыць у нашых сэрцах усё жыццё. У гэтым годзе нашай вёсцы споўнілася 430 гадоў. Цудоўная дата! Нават не верыцца, што Сейлавічы пражылі ўжо столькі стагоддзяў.

Наша зямля багатая хлебам, песнямі і таленавітымі людзьмі, якія пайшлі шляхам навукі і дабіліся сваёй мэты ў жыцці.

Краязнаўчы падыход  дазваляе накіраваць чытачоў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з’яў да глыбокіх вывадаў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс пазнання найбольш натуральным і даступным шляхам. Вёска Сейлавічы мае адметную прыроду, самабытную культуру, багатае мінулае, якое неабходна вывучаць і зберагаць для будучых пакаленняў шляхам развіцця краязнаўчай дзейнасці.

Людміла ЮРАШЧЫК,

бібліятэкар Сейлавіцкай сельскай бібліятэкі.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.