І малако, і мяса

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

nadoi

“Сельская газета” правяла маніторынг вынікаў работы жывёлаводаў краіны за студзень — верасень 2016 года  (па матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта і Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь).

Нясвіжскі раён па-ранейшаму трымае першынство па прадуктыўнасці дойнага статка. За 9 месяцаў сярэдні надой малака ад 1 фуражнай каровы дасягнуў 5667 кг (+227 кг да 9 мес. 2015 г.) На другім месцы — Гродзенскі раён (5534 кг, + 68 кг). На трэцім — Дзяржынскі раён (5344 кг, +234 кг). У Мінскай вобласці гэты паказчык складае 3883 кг (+174 кг), у рэспубліцы — 3720 кг (+ 65 кг).

Таварнасць малака ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна складае 91 %. У Мінскай вобласці гэта — трэці паказчык пасля Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў (па 91,4 %), па рэспубліцы — сямнаццаты. Самую высокую таварнасць малака маюць  Аршанскі (92,3 %) і Пінскі (92,1 %) раёны. Па Мінскай вобласці яна раўняецца 90,1 %, у сярэднім па рэспубліцы  — 89,8 %.

Яшчэ адзін паказчык вывеў жывёлаводаў Нясвіжчыны ў лідары. Гэта — сярэднясутачная  прывага буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме. Яна раўняецца 784 грамам. На другім месцы — Гродзенскі раён (774 г), на трэцім — Бераставіцкі (753 г). У Мінскай вобласці гэты паказчык — 612 г, сярэдні па рэспубліцы — 597 г.

Сярод 79 комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай  жывёлы СВК “Гарадзея” знаходзіцца на 10-м месцы. Прырост жывой масы на 1 сярэднюю галаву з пачатку года тут склаў 254,28 кг. ЗАТ “1 Мая” — на 28-м месцы (прырост жывой масы на 1 сярэднюю галаву — 216,14 кг). У першай тройцы — ААТ “Старыца-Агра” Капыльскага раёна (297,33 кг), СВК “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна (282,23 кг) і СВК “Васілішкі” Шчучынскага раёна (279,85 кг).

Па сярэднясутачнай прывазе свіней на дарошчванні і адкорме (700 г) Нясвіжскі раён займае 8 месца  ў рэспубліцы. На першым месцы — Чашніцкі раён (845 г), на другім — Валожынскі (807 г), на трэцім — Пружанскі (729 г). Сярэдні паказчык па Мінскай вобласці — 597 г, па рэспубліцы — 572 г.

Вырошчваннем птушкі на мяса ў Беларусі займаецца 14 суб’ектаў гаспадарання. Самы высокі аб’ём валавой вытворчасці належыць, зразумела, буйным спецыялізаваным прадпрыемствам   — ААТ “Смалявічы Бройлер” і філіял “Сервалюкс Агра” СЗАТ “Сервалюкс”. Затое па сярэднясутачнай прывазе бройлераў СВК “Агракамбінат Сноў” стаіць на другім месцы (61,6 г),  на першым — ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” (61,9 г).

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.