Каб не падводзіла тэхніка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

828

 

Яўген Пазняк чацвёрты год працуе галоўным інжынерам у ААТ “Сейлавічы”. Спраў у яго на рабочым месцы хапае.

— За работай і рамонтам тэхнікі паназіраць, нарад распланаваць, прасачыць, каб запчасткі заўсёды былі ў запасе, і шмат іншых арганізацыйных работ. Наперадзе — зіма. Глебаапрацоўчая і ўборачная тэхніка павінна быць па ўсіх правілах пастаўлена на захоўванне, — гаворыць Яўген Ула-дзіміравіч.

У яго падначаленні 38 механізатараў, 10 вадзіцеляў, а яшчэ — загадчыкі майстэрань, інжынеры па эксплуатацыі. Нягледзячы на тое, што спецыяліст ён малады, са сваімі абавязкамі спраўляецца.

— Адразу было цяжкавата, зараз  лягчэй. Дзесьці трэба і цвёрдасць праявіць, бо дысцыпліна неабходна, — гаворыць Яўген Пазняк. — А ўвогуле ўсе хлопцы добрыя, работнікі талковыя.

Ды і сам Яўген — чалавек адказны. Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Пілішчык, дзякуючы інжынернай службе на чале з Яўгенам Уладзіміравічам, удаецца трымаць зададзены тэмп, тэхніка аператыўна вяртаецца ў рабочы стан. У звяно па рамонце тэхнікі ўваходзяць зваршчык Аляксандр Целехавец і токар Сцяпан Пашалюк.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.