Лепш за ўсё — на роднай зямлі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

9d0v4996

Разам з Дзмітрыем Глебавым на сяўбе “царыцы палёў” быў заняты і яшчэ адзін механізатар ААТ “Лань-Нясвіж” — Сяргей Раманоўскі. Пасля заканчэння Рассветаўскай сярэдняй школы суседняга Клецкага раёна ён, як і яго таварыш па працы, паступіў у Клецкае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча. Там атрымаў спецыяльнасць “трактарыст-машыніст меліярацыйных работ і дарожнага руху”, якая дазваляла працаваць не толькі ў сельскай гаспадарцы, аднак з дзяцінства, якое прайшло ў бабулі ў Міцькавічах, так прыкіпеў да родных палеткаў, што не захацеў іх мяняць ні на што іншае. Час праляцеў непрыкметна, і вось сёлета Сяргей Міхайлавіч можа адзначыць своеасаблівы працоўны юбілей — 20 гадоў работы ў гаспадарцы. За гэты час даводзілася сеяць і працаваць на адвозцы ўраджаю, араць глебу і развозіць арганіку, цюкаваць салому і падвозіць на фермы кармы, і ўсё ён стараецца зрабіць аднолькава адказна.

— Няма лепш родных мясцін, — сказаў падчас нашай гутаркі мой суразмоўца. — Тым больш, маёй сям’і гаспадарка прадаставіла добраўпарадкаваны катэдж, ёсць дзе гадаваць сына і дачку. А калі ёсць жыллё і работа — то ўжо можна жыць спакойна.

Гэтымі днямі Сяргей Раманоўскі заняты на вывазцы арганікі і рыхтуецца з добрым настроем сустрэць прафесійнае свята.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота з архіва  рэдакцыі. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.