На абласным свяце вызначылі лепшых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад ад’ездам на абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2016»

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад ад’ездам на абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2016»

У мінулую пятніцу ў Лагойску Міншчына адсвяткавала «Дажынкі-2016». Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі сабраў у райцэнтры аграрыяў і фермераў з усёй вобласці. Канкурэнцыя пры выбары сталіцы свята працаўнікоў вёскі была высокая, на яе прэтэндавалі Дзяржынск, Нясвіж, Слуцк і Стоўбцы. Але Лагойск быў абраны сталіцай абласных «Дажынак» як лідар па тэмпах росту РВП (рэгіянальнага валавога прадукту).  Два гады запар сельгас- прадпрыемствы рэгіёна — у лідарах па паказчыках.

Традыцыйна перад святам цэнтральныя вуліцы горада былі адрамантаваны і добраўпарадкаваны. У галерэі Давідовіча і на цэнтральнай плошчы працавалі сцэ-нічныя пляцоўкі, дзе выступалі творчыя калектывы. На вуліцы Савецкай разгарнулі выставу падворкаў і вырабаў народных майстроў.

Цырымонія ўзнагароджання перадавікоў прайшла ў спецыяльна абсталяваным шатры на цэнтральнай плошчы горада. У гэты ж дзень у Лагойску быў урачыста адкрыты і новы будынак ЗАГСа.

Выступаючы на ўрачыстасцях, старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра зазначыў, што аграрыі Мінскай вобласці здолелі выйсці на лідарскія пазіцыі ў краіне, дзякуючы прафесіяналізму ў працы.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра  знаёміцца з падворкам Нясвіжскага раёна

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра
знаёміцца з падворкам Нясвіжскага раёна

Першы  намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар  уручыў  Ганаровы дыплом  члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаю  Радаману, старшыні СВК «Агракамбінат Сноў» —  пераможцу абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю алейнага насення рапсу. Агракамбінат  узнагароджаны таксама Ганаровымі дыпломамі за 1 месца  ў абласным спаборніцтве па вытворчасці ялавічыны,  за другія месцы — у спаборніцтве па вытворчасці малака і свініны. Уручаны Дыплом Дзяржаўнага камітэта  па маёмасці   як пераможцу рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкавання машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў»,  а з ім агракамбінат атрымаў трактар «Беларус-82»

Хлеб-соль ад зямлі Нясвіжскай

Хлеб-соль ад зямлі Нясвіжскай

Старшы   камбайнер Іван  Касцюкевіч  з СВК  «Агракамбінат Сноў»,  аператар збожжасушыльнага комплексу СВК  «Гарадзея»  Іван Яцкевіч і старшы камбайнер «Снова» Уладзімір Яфімчык

Старшы камбайнер Іван Касцюкевіч з СВК «Агракамбінат Сноў», аператар збожжасушыльнага комплексу СВК «Гарадзея» Іван Яцкевіч і старшы камбайнер «Снова» Уладзімір Яфімчык

Першы  намеснік старшыні Мінаблвыканкама  Ігар Макар  уручае  Ганаровы дыплом  галоўнаму заатэхніку ААТ  «Нясвіжскія  Астроўкі»  Галіне  Рыбалтоўскай за 2 месца   ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў  у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод галоўных  заатэхнікаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый

Старшы камбайнер СВК «Агракамбінат Сноў»
Іван Касцюкевіч заняў
у абласным спаборніцтве камбайнераў гаспадарак 1 групы трэцяе месца.
На яго рахунку —
2173,794 т збожжа.

Вадзіцель аўтамашыны «ГАЗ САЗ-3507» з ААТ «Лань-Нясвіж» Сяргей
Кабальнікаў заняў
у абласным спаборніцтве на жніве-2016 другое
месца. Ён перавёз 1501,9 т збожжа. Яго калегі
Мікалай Дуброва і
Аляксандр Шынгель
з гэтай жа гаспадаркі
занялі ў абласным
спаборніцтве трэція месцы. Яны перавезлі адпаведна 1445,7 т і 1415,7 т збожжа.

«Мінская вобласць з’яўляецца найбуйнейшым аграрным рэгіёнам рэспублікі, і вынікі працы яе прад-прыемстваў аграпрамысловага комплексу ў значнай ступені вызначаюць харчовую бяспеку краіны, а таксама сацыяльную стабільнасць у грамадстве», — асабліва падкрэсліў Сямён Шапіра.

Ён адзначыў, што па выніках работы за дзевяць месяцаў 2016  года ў цэнтральным рэгіёне тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 106 % да леташняга ўзроўню. «Гэта самы вялікі ў рэспубліцы прырост аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі, які дасягнуты, дзякуючы прафесіяналізму работнікаў аграрнай галіны», — канстатаваў старшыня Мінаблвыканкама. Ён  звярнуў увагу ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства на той факт, што Мінская вобласць на працягу апошняга дзесяцігоддзя трывала ўтрымлівае рэпутацыю галоўнай жытніцы краіны. Толькі ў цэнтральным рэгіёне атрымалася пераадолець мяжу ў  2 млн. т па валавым намалоце збожжавых  і зернебабовых культур разам  з кукурузай.    Па апошніх да-дзеных, сельгаспрадпрыемствы сабралі 2 млн. 10 тыс. т збожжа. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых не толькі ў Мінскай вобласці, але і ва ўсёй Беларусі зафіксавана ў ААТ «Гастэлаўскае» (Мінскі раён) — 91,8 ц/га. «Працаўнікам АПК вобласці ўдалося забяспечыць лідзіруючыя пазіцыі за кошт павышэння ўраджайнасці, строгага захавання тэхналагічнай дысцыпліны, зніжэння энергазатрат і выдаткаў матэрыяльных рэсурсаў на вытворчасць прадукцыі. Важна, што вобласць забяспечыла значны рост вытворчасці тавараёмістых культур — цукровых буракоў, рапсу, бульбы», — заўважыў Сямён Шапіра.

Працягваючы тэму, ён распавёў, што сярэдняя ўраджайнасць бульбы ў гаспадарках рэ-гіёна аказалася самай высокай у краіне — 291 ц/га, што на 40 ц/га вышэй за сярэднюю па Беларусі.

Галоўны  ветурач  СВК  «Агракамбінат Сноў»  Мікалай  Грыцэнка прызнаны лепшым  галоўным  ветэрынарным  урачом Мінскай  вобласці.  Мікалай  Чарнеўскі  з гэтага  ж сельгаспрадпрыемства — лепшым галоўным заатэхнікам вобласці

Дырэктар  ААТ «Новае жыццё» Андрэй  Ратомскі  (злева)  атрымаў  Ганаровы дыплом, якім гаспадарка ўзнагароджана за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці  цукровых   буракоў.  На свята былі запрошаны заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Беларусі дырэктар  ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Людміла Гутнік  і старшыня СВК «Гарадзея» Мікалай Салавей

Дырэктар ААТ «Новае жыццё» Андрэй Ратомскі (злева) атрымаў
Ганаровы дыплом, якім гаспадарка ўзнагароджана за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці цукровых буракоў.
На свята былі запрошаны заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Беларусі дырэктар ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Людміла Гутнік і старшыня СВК «Гарадзея» Мікалай Салавей

Галоўны  ветэрынарны ўрач  Нясвіжскага раёна   Сяргей  Стрэчань  атрымаў у гэты дзень Ганаровы дыплом, якім  Нясвіжская  райветстанцыя ўзнагароджана  за 1 месца  ў абласным спаборніцтве раённых  ветстанцый

Галоўны ветэрынарны ўрач Нясвіжскага раёна Сяргей Стрэчань атрымаў у гэты дзень Ганаровы дыплом, якім Нясвіжская райветстанцыя ўзнагароджана за 1 месца ў абласным спаборніцтве раённых ветстанцый

Ганаровым  дыпломам за 1 месца ў абласным  спаборніцтве  за дасягненне  высокіх паказчыкаў  у вытворчасці  жывёлагадоўчай   прадукцыі сярод  арганізацый  па племянной  справе   ўзнагароджаны Нясвіжскі  філіял (племстанцыя)  РУСП «Мінскае   племпрадпрыемства». Яго ўручылі дырэктару племстанцыі Раісе Гурынай (злева).  Павагай карыстаецца ветэран сельгасвытворчасці Валянціна Жук, былы галоўны заатэхнік Нясвіжскага райсельгасхарчу, якая шмат зрабіла для развіцця жывёлагадоўчай галіны раёна. Заатэхнік-селекцыянер ААТ «Юшавічы» Алена Дзенісевіч  заняла 2 месца ў абласным спаборніцтве за высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі  і ўзнагароджана Ганаровым дыпломам

Ганаровым дыпломам за 1 месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод арганізацый па племянной справе ўзнагароджаны Нясвіжскі філіял (племстанцыя) РУСП «Мінскае племпрадпрыемства». Яго ўручылі дырэктару племстанцыі Раісе Гурынай (злева).
Павагай карыстаецца ветэран сельгасвытворчасці Валянціна Жук, былы галоўны заатэхнік Нясвіжскага райсельгасхарчу, якая шмат зрабіла для развіцця жывёлагадоўчай галіны раёна.
Заатэхнік-селекцыянер ААТ «Юшавічы» Алена Дзенісевіч
заняла 2 месца ў абласным спаборніцтве за высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі
і ўзнагароджана Ганаровым дыпломам

Дзякуючы багатаму ўраджаю цукровых буракоў — больш за 1,5 млн. т (37 % ад агульнарэспубліканскага збору) — Мінская вобласць забяспечыла гадавую патрэбнасць усёй краіны ў сыравіне для вытворчасці цукру. Што тычыцца жывёлагадоўчай галіны, то ўдзельная вага вобласці ў агульнарэспубліканскім прыросце вытворчасці жывёлы і птушкі ў жывой вазе склала 69 %, а малака — больш за 70 %.

Прадметам гонару аграрыяў рэ-гіёна можа быць таксама лідарства ў рэспубліцы і па такім якасным паказчыку, як таварнасць малака: 90 % яго рэалізуецца вышэйшым гатункам і гатункам «экстра».

Кажучы пра раёны-лідары па выніках сельскагаспадарчага года, Сямён Шапіра адзначыў дасягненні Лагойскага, Стаўбцоўскага, Смалявіцкага, Дзяржын-скага, Нясвіжскага раёнаў. «Аднак на любым працоўным месцы, на любой пасадзе, каб эфектыўна працаваць, нельга спыняцца на дасягнутым. Аб творчым падыходзе да справы, ініцыятыве, ужыванні найноўшых тэхналогій і выкарыстанні перадавога вопыту ў сваёй працы нельга забываць ні на хвіліну.

Фрагменты выставы  прадукцыі перапрацоўчай вытворчасці  СВК “Агракамбінат Сноў”

Фрагменты выставы
прадукцыі перапрацоўчай вытворчасці
СВК “Агракамбінат Сноў”

img_20161118_050951

Усім супрацоўнікам аграрнай галіны трэба больш актыўна за-дзейнічаць нявыкарыстаныя рэзервы», — заклікаў кіраўнік Мінскай вобласці.

Сямён Шапіра выказаў словы падзякі кіраўнікам і спецыялістам аграрнай галіны за нялёгкую працу, якая забяспечвае развіццё рэгіёна.

Кульмінацыяй абласнога фестывалю-кірмашу стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва ў розных відах сельгасработ, а таксама сямейных дынастый, працоўная дзейнасць членаў якіх цесна звязана з сельскай гаспадаркай. Трэба зазначыць, што прадстаўнікі Нясвіжскага раёна часцей за іншых падымаліся на сцэну па ўзнагароды, а наша дэлегацыя была самай шматлюднай.

«НН».

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.