Народ кажа, што…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

paeziya

Людзі лічаць сваё жыццё намнога прыемнейшым, калі перастаюць параўноўваць яго з жыццём іншых.

Паважаць ці не паважаць чалавека — ваш выбар, адносіцца паважліва — ваша выхаванне.

Калі раптам нехта аддаліўся ад вас, не сумуйце. Магчыма, гэта адказ Бога на вашу малітву: “Але пазбаў мяне ад нячыстага”.

Не чакайце, што стане лягчэй, прасцей, лепш. Цяжкасці будуць заўсёды. Вучыцеся быць шчаслівымі цяпер. Інакш не паспееце.

Не шукайце кахання там, дзе няма ўзаемнасці. У каханні ёсць двое, іншых сюжэтаў няма.

Толькі мама носіць нас усё жыццё: 9 месяцаў пад сэрцам, да трох гадоў на руках і ўсё жыццё ў сваім сэрцы.

Калі хто цябе недалюблівае, значыць, жывеш правільна.

Калі хто цябе любіць, значыць, жывеш недарэмна.

Плюнуўшы ў чужую душу, сачы за ветрам.

Галоўнае ў нашым жыцці — не ў храм пайсці і святой вады набраць і не ў палонцы выкупацца. Важней трымаць свае думкі чыстымі, зла нікому не рабіць і не зайздросціць. Грэшны не той, хто не моліцца і пасты не захоўвае, а той, хто ўсё гэта выконвае і подласці ўчыняе.

Падслухала і запісала

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.