Прайшлі прыёмы грамадзян

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

прием граждан

З 24 кастрычніка па 4 лістапада 2016 г. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім працавала ў сваёй выбарчай акрузе. Яна наведала музей Якуба Коласа ў Акінчыцах і Альбуці, прыняла ўдзел у канферэнцыі “Стаўб-цоўшчына — гісторыка-культурная спадчына наднёманскага рэгіёна”. Па справе аднаго са зваротаў А.М.Анісім выязджала ў Налібацкі сельскі Савет для высвятлення абставін.

Згодна з загадзя абвешчаным планам, яна правяла прыёмы грамадзян: 28 кастрычніка — у г. Стоўбцы, 2 лістапада — у г. Нясвіжы. Усяго было прынята 14 грамадзян. Па іх зваротах рыхтуюцца запыты ў  адпаведныя органы ўлады.

Неабходна зазначыць, што разам з дэпутатам на прыёме прысутнічаў памочнік Мікалай Мікалаевіч Новік. З 1 лістапада ён працуе на сталай аснове і прымае грамадзян кожны аўторак з 9.00 да 12.00, кожны чацвер — з 14.00 да 17.00 па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 45, каб. 101; тэл. 8-01717-5-16-29, маб. тэл. 8-044-476-99-88.

Кантактныя тэлефоны для сувязі з дэпутатам: (8-017)222-43-87 (Мінск, Палата прадстаўнікоў); маб. тэл. 8-029-661-65-98. Электронная пошта: Anisim@house.gov.by

Свае звароты можна накіроўваць на адрас: вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Анісім Алене Мікалаеўне. У зваротах просьба пазначаць інфармацыю для зваротнай сувязі: адрас, кантактны тэлефон.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.