Са святам, працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

12

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны — працаўнікі сельскай гаспадаркі

і перапрацоўчай прамысловасці     аграпрамысловага комплексу!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам! Вашы беражлівыя адносіны да зямлі, працавітасць, стойкасць і аптымізм, прыродная мудрасць заслугоўваюць усеагульнай павагі і самай высокай адказнасці. Вы смела ідзяце наперад,  асвойваючы навейшыя тэхналогіі, імкняцеся зрабіць сваю прадукцыю  высакаякаснай, запатрабаванай, канкурэнтаздольнай. Без  перабольшвання, кожны з вас на сваім рабочым месцы забяспечвае росквіт і дабрабыт нацыі, харчовую бяспеку дзяржавы.

Асаблівая ўдзячнасць — ветэранам галіны, якія служаць эталонам  прафесійнага майстэрства, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!

Дзякуй вам за працу, за вернасць роднаму полю, выбранай прафесіі! Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, энергіі і натхнення! Няхай праца бу- дзе ў радасць! Няхай кожны дом  бу-дзе поўнай чарай, а ў ім пануюць любоў, дабрабыт, узаемаразуменне!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі  Беларусь,

старшыня  Рэспубліканскага аграпрамысловага  союза

“БелАПС”, старшыня 

СВК “Агракамбінат Сноў”,

заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

 

 

Паважаныя жыхары

 Нясвіжскага раёна!

Настаў доўгачаканы дзень падвядзення вынікаў гадавой нялёгкай працы на зямлі. Нашы продкі далі яму назву — Дажынкі. Тым самым яны заклалі ў многіх пакаленняў беларусаў павагу і пашану да самай важнай справы — хлебаробства. Бо хлеб — усяму галава. Як будзе хлеб — то будзе і да хлеба. Змяняюцца часы, фармацыі, змяняюцца тэхналогіі і метады працы, але нязменнай застаецца наша патрэба ў прадукцыі, вырашчанай на зямлі. І пакуль будуць людзі, якія жывуць і самааддана, з цеплынёй і лю- боўю, працуюць на гэтай ніве, датуль бу-дзе жыць наша нацыя і наша краіна.

У гэты дзень я хачу павіншаваць усіх вяскоўцаў, а таксама тых, хто мае дачыненне да працы ў сельскай гаспадарцы, са Святам!

Я жадаю вам добрага здароўя, плёну і задавальнення ад той справы, якой займаецеся, разумення, пад-трымкі, павагі і пашаны з боку ўсяго нашага грамадства!

Алена АНІСІМ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

 

Дорогие земляки — труженики

агропромышленного комплекса

и перерабатывающей

промышленности АПК!

Примите самые теплые и искренние поздравления с профессиональным праздником! Вам, мастера своего дела, низкий поклон за неизменную любовь к родной белорусской земле, за  высокий профессионализм, стремление трудиться всё лучше и лучше, достигая новых и новых вершин. И пусть никогда не появляются преграды на пути к достижению намеченных целей!

Пусть на вашем столе всегда будет каравай душистого хлеба, на лице расцветает радостная  улыбка, а сердце переполняет счастье!

Мира всем, здоровья, уверенности в завтрашнем дне!

С уважением Елена КРАВЧЕНЯ,

депутат Минского  областного Совета депутатов, директор

филиала «Несвижский

хлебозавод»

ОАО «Борисовхлебпром».

 

Дзеля росквіту краіны

Паважаныя працаўнікі СВК “Агракамбінат Сноў”, дарагія нашы ветэраны! У гэтыя лістападаўскія дні  прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай  прамысловасці АПК!

Вы выбралі сваёй прафесіяй самую нялёгкую, але самую высакародную і неабходную працу. Вынікі яе — гэта прамое адлюстраванне ўзроўню нашага жыцця. Вашы дасягненні заўсёды каштоўныя і дастойныя асаблівай павагі. Яны яшчэ і яшчэ раз сведчаць аб вашай працалюбівасці, цярпенні і настойлівасці, вернасці і адданасці  выбранай справе. Ваша праца — дастойны ўклад у развіццё і росквіт галіны і краіны ў цэлым.

Дзякуй за самаадданасць і высокі прафесіяналізм. Нізкі  паклон ветэранам вытворчасці, хто ствараў моцны падмурак сённяшнім дасягненням “Снова”.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

З павагай праўленне і прафкам  СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Новых трудовых успехов!

Уважаемые труженики и ветераны ОАО “Городейский сахарный комбинат”! Сердечно поздравляем вас с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК! Именно работники сельского хозяйства и пищевой промышленности своим каждодневным трудом обеспечивают продовольственную безопасность и независимость нашей  страны, вносят огромный вклад в повышение благосостояния Беларуси и ее граждан. Наш коллектив и в непростых экономических условиях не сбавляет темпов в освоении новых методов и форм рыночного ведения хозяйства, в техническом и технологическом обновлении производства. Наша продукция известна далеко за пределами Беларуси, а это значит: ее ценят. Пусть умелое сочетание новейших технологий  и передового опыта с богатыми традициями и в дальнейшем служит основой для  обеспечения высокой конкурентоспособности нашей продукции.

Желаем вам  новых трудовых успехов, крепкого здоровья, благополучия, счастья, неиссякаемой энергии!

С уважением дирекция и профком

ОАО “Городейский сахарный комбинат”.

 

Са святам!

Паважаныя працаўнікі і ветэраны сельгасвытворчасці ААТ “Лань-Нясвіж”! Сардэчна вуншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!

Свята вёскі, свята працы

У лістападзе настае.

Ураджаем поле плаціць,

Смачным хлебам на стале.

Жадаем, каб на вашым стале заўсёды быў духмяны каравай, каб праца прыносіла задавальненне і радасць, каб рос дабрабыт кожнай сям’і. Здароўя ўсім, шчасця, даўгалецця!

З павагай дырэкцыя і прафкам

ААТ “Лань-Нясвіж”.

 

 

Паклон да зямлі!

Дарагія працаўнікі ААТ “Грыцкевічы”, паважаныя ветэраны сельгасвытворчасці!

Шчыра віншуем вас з Днём  работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК! Дзякуем за самаадданую працу! Жадаем поспехаў у далейшых вашых справах, а таксама моцнага здароўя і шчасця!

Багаты каравай — надзённая патрэба.

Паклон вяскоўцам нізкі да зямлі.

Пашана тым рукам, што пахнуць

смачна хлебам,

Здароўя хлебаробам, у шчасці каб жылі!

З павагай дырэкцыя

і прафкам ААТ “Грыцкевічы”.

 

 

Дзякуй за працу!

Паважаныя працаўнікі вёскі! Ад усяго сэрца віншуем  вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК! Выказваем шчырую падзяку за адданасць нялёгкай сельскай працы. На вашых плячах ляжыць не толькі складаная работа, але і вялікая адказнасць — умацаванне аграрнай эканомікі і харчовай бяспекі краіны.

Асаблівыя словы падзякі — ветэранам акцыянернага таварыства, усім, хто добрасумленна працаваў, пайшоў на заслужаны адпачынак, заснаваўшы слаўныя традыцыі, якія і працягвае маладое пакаленне.

Жадаем даўгалецця, дабрабыту, шчасця!

З павагай дырэкцыя, прафкам

ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

 

Сардэчна

віншуем!

Дырэкцыя і прафкам ААТ “Юшавічы” шчыра віншуюць усіх працаўнікоў і ветэранаў сельгаспрадпрыемства з прафесійным святам!

Дзякуем за добрасумленную працу, адданасць роднай зямлі і выбранай прафесіі. Няхай растуць здабыткі гаспадаркі, а разам з гэтым — кожнага работніка.

Сёння, вёска,

— тваё свята,

І пяе душа і ніва,

Дык жыві

заўжды багата,

Годна, люба і шчасліва!

 

Багатага ўраджаю!

Усіх працаўнікоў ЗАТ “1 Мая”, ветэранаў сельгасвытворчасці таварыства віншуем з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі! Жадаем добрых поспехаў ва ўсіх справах: высокіх надояў і прывагі, важкага коласа, высокай аддачы бурачных плантацый. Няхай уклад у вытворчасць кожнага з вас, паважаныя, прыносіць значныя здабыткі, расце прыбытак, умацоўваецца фінансавае становішча.

Жадаем заставацца такімі ж энергічнымі, працалюбівымі, адказнымі. Міру, радасці і здароўя ўсім!

З павагай дырэкцыя і прафкам ЗАТ “1 Мая”.

 

Дарагія працаўнікі эксперыментальнай базы

“Свеклавічная”, ветэраны прадпрыемства!

Прыміце самыя цёплыя словы віншавання з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі! Вам даручана вельмі адказная місія: разам з тысячамі іншых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу забяспечваць харчовую бяспеку дзяржавы. Вы з гонарам яе выконваеце, раз і назаўсёды звязаўшы свой лёс з роднай зямлёй, робячы ўсё магчымае для павышэння ўраджайнай сілы гектара. Жадаем вам далейшых поспехаў у такой высакароднай справе. Шчасця, росквіту і дабрабыту!

З павагай дырэкцыя і прафкам ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

 

Фінансавай
стабільнасці!
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Багаты стол у доме кожнай беларускай сям’і — гэта ваша заслуга, таму вашу працу паважаюць у народзе.
Добрыя вынікі з году ў год прыносіць стварэнне сучаснай інавацыйнай базы. Гэта дае магчымасць павышаць канкурэнта-здольнасць прадукцыі, нарошчваць яе экспарт. І вы не спыняецеся на дасягнутым.
Асаблівыя словы віншавання адрасуем нашаму самаму буйнаму кліенту — ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва.
Жадаем усім фінансавай стабільнасці, дабрабыту і росквіту, міру і шчасця, моцнага здароўя!
З павагай калектыў філіяла № 620
ААТ “АБ “Беларусбанк” у г. Нясвіжы.

 

Памнажаючы здабыткі

Паважаныя працаўнікі і ветэраны Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Дазвольце падзякаваць за вашу нялёгкую працу, пажадаць спрыяльнага надвор’я і багатых ураджаяў. Вы прысвяцілі сваё жыццё роднай зямлі. Жадаем працаваць на ёй і далей гэтак жа настойліва і прафесіянальна, шчыра радавацца дасягнутаму і памнажаць здабыткі. Здароўя ўсім, міру і дабрабыту, любові і ўзаемаразумення!

З павагай дырэкцыя і прафкам

ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.

 

Са словамі ўдзячнасці

Паважаныя работнікі і ветэраны адкрытага акцыянернага таварыства “17 верасня”! Віншуем вас з Днём работнікаў сельскай  гаспадаркі! Гэта свята земляробаў, жывёлаводаў і спецыялістаў — усіх, хто аднойчы прысягнуў на адданасць бацькоўскай  зямлі і застаўся верным  гэтай клятве назаўсёды. Гэта дзень ушанавання тых, чыю працу цяжка пераацаніць, хто ўносіць велізарны ўклад ва ўмацаванне адной з галін эканомікі, якая адыгрывае важнейшую ролю ў жыцці беларускага  народа.

Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую працу! Жадаем, каб вашы дамы былі поўнай чарай, каб у іх панавалі шчасце і любоў. Моцнага здароўя вам, вашым  родным і блізкім, далейшых  поспехаў у такой нялёгкай, але вельмі патрэбнай справе!

З павагай дырэкцыя і прафкам ААТ “17 верасня”.

 

Уважаемые труженики и ветераны

производства СПК “Городея”!

Сердечно поздравляем вас с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК! В этот праздничный день мы подводим итоги и обозначаем основные пути дальнейшего развития сельхозпредприятия. Достигнутые успехи — это результат  вашего добросовестного труда, итог  совместных усилий людей разных профессий, посвятивших себя служению земле.

Только беззаветная преданность, уважение, любовь  к профессии, добросовестное хозяйствование приносят те плоды, которыми можно гордиться. Мы благодарны вам за всё, что вы сделали и делаете для родной земли, для своего хозяйства. Желаем дальнейших успехов на этом нелегком пути! Счастья всем, здоровья, мира и добра!

С уважением правление и профком СПК “Городея”.

 

Без хлеба — никуда!

Уважаемые труженики ЗАО “Агрокомбинат Несвижский”! Примите самые искренние поздравления и самые теплые  пожелания по случаю нашего профессионального праздника.

День сельского хозяйства

Мы празднуем всегда.

Любое государство

Без хлеба — никуда!

За все труды, заботы

Поклон вам до земли.

Пусть радость от работы

Наполнит счастьем дни!

С уважением дирекция и профком

ЗАО “Агрокомбинат Несвижский”.

 

 

Важкага коласа!

Паважаныя работнікі і ветэраны Гарадзейскага збожжа-прыёмнага прадпрыемства, калегі па АПК!

Віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!

Жадаем плённай, стваральнай працы, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт. Няхай ва ўсіх справах  вам спадарожнічае ўдача, радуе любімая работа, акружаюць толькі добразычлівыя людзі, верныя сябры. Няхай важкім будзе  залатое калоссе на нівах Нясвіжчыны, а сусекі поўняцца збожжам!

Шчасця ўсім, здароўя, міру і дабрабыту!

З павагай адміністрацыя філіяла “Гарадзейскае

збожжапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі

камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”.

 

 

Дорогие друзья, наши спонсоры и партнёры!

Поздравляем с профессиональным праздником!

Благодарим вас за поддержку в дебютном сезоне в высшей лиге, за помощь в развитии клуба.

Искренне желаем каждому трудовому коллективу сельскохозяйственной и перерабатывающей отрасли Несвижчины покорить вершины профессионального Олимпа и претворить в жизнь самые амбициозные планы. Пусть в  вашей жизни, среди успехов и достижений, найдётся место и для активного отдыха  на трибунах городейского стадиона.

С уважением и признательностью

коллектив футбольного клуба «Городея».

 

 

Пусть сбываются мечты!

Уважаемые труженики сельского хозяйства! Поздравляем вас с профессиональным праздником — Днем работников сель-ского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса. Искренне желаем вам успехов и удач, крепкого здоровья, счастья и благополучия, силы духа и уверенности в достижении поставленных целей.

Пусть здоровье никогда не подводит, планы осуществляются, а мечты сбываются! Спасибо за ваш труд!

С уважением дирекция

и профком ОАО “Новая жизнь”.

 

Натхнення і шчасця!

Паважаныя працаўнікі і ветэраны ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс”!

Дырэкцыя і прафкам сардэчна віншуюць вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, а таксама паспяховай працы на карысць сябе, сваёй сям’і, Радзімы.

Хай дом ваш поўніцца любоўю,

Жывуць у ім радасць і цяпло.

Жадаем моцнага здароўя,

Жыццё каб доўгае было.

Усе мары вашы няхай

здзяйсняюцца,

На справы ўсе хапае сілы,

Хай дабрабыт ваш не канчаецца.

І будзе кожны дзень шчаслівы!

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.