Спаборнічалі лепшыя з лепшых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Удзельнікаў конкурсу вітаюць генеральны дырэктар РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” Руслан Беразавік, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні  Мінаблвыканкама Сяргей Лакееў і дырэктар Нясвіжскага  племпрадпрыемства Сяргей Непачаловіч

Удзельнікаў конкурсу вітаюць генеральны дырэктар РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” Руслан Беразавік, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні
Мінаблвыканкама Сяргей Лакееў і дырэктар Нясвіжскага
племпрадпрыемства Сяргей Непачаловіч

Лепшага тэхніка-асемянатара сельскагаспадарчых жывёл вызначылі на мінулым тыдні ў сталічнай вобласці. На базе Нясвіжскага філіяла (племпрадпрыемства) РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” прайшоў XVII Мінскі абласны конкурс аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. За званне лепшага па прафесіі спаборнічалі 22 прэтэндэнты.

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Сяргей Лакееў назваў гэты конкурс святам майстэрства. Ён адзначыў, што пасля таго, як падобныя конкурсы прайшлі ў раёнах, у Нясвіжы сабраліся сапраўды лепшыя з лепшых, каб прадэманстраваць сваё майстэрства і падзяліцца ім з калегамі.

— Гэта вельмі цяжкая і вельмі патрэбная прафесія, — падкрэсліў Сяргей Лакееў. — Ад гэтых спецыялістаў залежыць лёс генафонду дойнага статка сталічнай вобласці. Сёння жывёлагадоўля — прыярытэтны напрамак у сельскай гаспадарцы. Ні ў якім разе нельга дапусціць зніжэння пагалоўя жывёлы. І ўсё тут залежыць ад чалавека. Ад чалавека, які працуе на вёсцы. Таму невыпадкова гэтаму мерапрыемству мы надавалі і ў будучым будзем надаваць асаблівае значэнне.

Перамогу ў абласным конкурсе  аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай  жывёлы атрымала прадстаўніца  Мінскага раёна   Алена Равінская

Перамогу ў абласным конкурсе
аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы атрымала прадстаўніца Мінскага раёна
Алена Равінская

Нясвіжскі раён на абласным  конкурсе прадстаўляў тэхнік- асемянатар Канстанцін Пяцігор  з ААТ “Сейлавічы”

Нясвіжскі раён на абласным
конкурсе прадстаўляў тэхнік-
асемянатар Канстанцін Пяцігор
з ААТ “Сейлавічы”

Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалі кампетэнтная су-дзейская камісія і журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі РУСП “Мінскае племпрадпрыемства”, РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства”, Нясвіж-скага філіяла (племпрадпрыемства), ДУ “Мінская абласная ветэрынарная станцыя”.

Лепшыя спецыялісты вызначаліся па некалькіх паказчыках па найбольшай колькасці набраных балаў. Асноўным крытэрыем з’яўляўся выхад цялят на 100  кароў. Ацэньваліся таксама знешні выгляд аператара, вядзенне дакументацыі, практычныя навыкі, тэхніка падрыхтоўкі матэрыялу да работы, узровень тэарэтычных ведаў канкурсантаў і іншае.

— Вельмі важна, каб на працоўных месцах тэхнікі-асемянатары старанна выконвалі тэхналогію размарозкі, ацэнкі семені быкоў-вытворцаў і асемянення жывёлы, — адзначыла член судзейскай камісіі, начальнік ад-дзела селекцыі і генетыкі сельскагаспадарчых жывёл РУСП “Мінскае плем-прадпрыемства”, кандыдат сельскагаспадарчых навук Вольга Саянава. — Штогод у вобласці перападрыхтоўку праходзяць 500-600 тэхнікаў-асемянатараў, усяго ж у рэгіёне працуюць 984 спецыялісты. Час не стаіць на месцы, патрэбны новыя падыходы ў працы аператараў па штучным асемяненні. Мы дакладна разумеем: ад таго, як мы гэтую работу будзем весці, залежыць будучыня жывёлагадоўчага комплексу рэгіёна.

Абсалютным пераможцам Мінскага абласнога конкурсу аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы была прызнана Алена Равінская з ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна. Ёй дастаўся і галоўны прыз — скутар. Другое месца і тэлевізар — у Сяргея Краўчанкі з ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Смалявіцкага раёна. Замкнуў тройку прызёраў аператар Мурад Мелджыдаў з ААТ “Краснадворцы” Салігор-скага раёна, якому таксама быў уручаны тэлевізар. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” і Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Цырымонію ўзнагароджання правялі генеральны дырэктар Мінскага племпрадпрыемства Руслан Беразавік і старшыня абласнога прафкама работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч. Таксама было прынята рашэнне ўсім удзельні-кам абласнога конкурсу аўтаматычна прысвоіць званне майстра жывёлагадоўлі 2-га класа, а тром пераможцам — званне майстра жывёлагадоўлі 1-га класа, што ў далейшым стане добрым стымулам для ўсіх працаўнікоў дадзенай прафесіі.

Удзел у конкурсе прынялі 22 прадстаўнікі раёнаў  сталічнай вобласці

Удзел у конкурсе прынялі 22 прадстаўнікі раёнаў
сталічнай вобласці

Практычную частку конкурсу камісіі здае  Мурад Мелджыдаў (Салігорскі раён)

Практычную частку конкурсу камісіі здае Мурад Мелджыдаў (Салігорскі раён)

Нясвіжскі раён на абласным конкурсе прадстаўляў Канстанцін Пяцігор з ААТ “Сейлавічы”. У 2015 годзе ён быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

— Тэхнікам-асемянатарам пачаў працаваць у 1980 годзе пасля заканчэння Ляхавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума, — расказаў у гутарцы з карэспандэнтам “НН” Канстанцін Мікалаевіч. — Быў на ферме “Андрушы” з прывязным утрыманнем жывёлы і даеннем у малакаправод. У 2013 годзе прапанавалі перайсці на новы малочнатаварны комплекс у Сейлавічах. Падабралася добрая каманда, са мной у звяне па ўзнаўленні статка працуюць  ветурач Аляксандр Лук’янчык і заатэхнік-селекцыянер Надзея Гаўрыленка, прафесіяналы сваёй справы. Так, за мінулы год у нас на 100 кароў атрымана 101 цяля, такі вынік не можа не радаваць. Мая работа мне заўсёды падабалася, а яшчэ пару гадоў таму і кіраўніцтва вобласці звярнула ўвагу на нашу працу і падняло расцэнкі, заработная плата стала напрамую залежаць ад атрымання прыплоду. А сакрэт тэхніка-асемянатара просты: да справы заўсёды стаўся адказна і добрасумленна, тады ўсё і заладзіцца. У абласным конкурсе прафмайстэрства аператараў па штучным асемяненні жывёлы ўдзельнічаў ужо ў трэці раз. У 1988 годзе атрымаў перамогу, быў на першым месцы, а ў 2012-м заняў 3 месца. Вядома, крыху шкада, што ў гэтым го-дзе не ўвайшоў у тройку прызёраў, але, спадзяюся, што гэта не апошняе маё спаборніцтва, перамогі яшчэ наперадзе (смяецца – Аўт.).

Святочны настрой падчас узнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу ў РЦК падтрымлівалі творчыя калектывы і салісты раёна. У рамках культурнай праграмы ўдзельнікі конкурсу  з экскурсіяй наведалі замак Радзівілаў.

Выдатным мастацкім сюрпрызам для ўдзельнікаў конкурсу  стала выступленне народнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары”

Выдатным мастацкім сюрпрызам для ўдзельнікаў конкурсу
стала выступленне народнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары”

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.