Трэба глядзець у будучыню

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб перспектывах развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоў-скага раёнаў, прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Лядовай арэны ў Шклове. У ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць азнаёміўся з выкананнем яго даручэнняў аб добраўпарадкаванні і архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі мікрараёнаў і асноўных транспартных магістраляў Магілёва, перспектывамі развіцця абласнога цэнтра, а таксама з работай аднаго з самых значных прадпрыемстваў горада — ААТ «Магілёўхімвалакно».

Задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам падчас гэтых паездак, датычыліся розных сфер нашага жыцця, і не асобных рэгіёнаў, а краіны ў цэлым. Іх вырашэнне адпавядае рэаліям і патрабаванням цяперашняга часу.

Падчас размовы на нарадзе ў Аршанскім раёне Прэзідэнт згадаў аб тым, што для захавання сельгасвытворчасці і адраджэння вёскі за апошнія гады зроблена нямала. «Трэба паглядзець у будучыню — вось галоўная задача, якой будзе вёска заўтра, што нам трэба пачынаць рабіць сёння», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, заўважыўшы пры гэтым, што вёска — гэта і людзі, і тыя месцы, дзе яны жывуць, і вытворчасці.

Гаворачы аб далейшым развіцці вытворчай сферы некалькіх аграгарадкоў Шклоўскага раёна са стварэннем комплекснай інтэграванай структуры на базе акцыянерных таварыстваў, Прэзі-дэнт заўважыў: «Вытворчасць і людзі — гэта добра, але важна яшчэ перапрацоўка і рэалізацыя прадукцыі. Калі ўвесь цыкл у адных руках, тады ёсць і прыбытак. Мы гэта ўмеем рабіць». Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым папярэдзіў аб недапушчальнасці спынення ў развіцці гэтай сферы. «Мы павінны зрабіць крок наперад, прыцягваючы ініцыятыву і прыватны капітал», — падкрэсліў Прэзідэнт.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.