У ФАРМАЦЕ ШЧЫРАГА ДЫЯЛОГУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Правядзенне прэс-канферэнцыі Прэзідэнта Беларусі для расійскіх журналістаў можна назваць ужо добрай традыцыяй — у чацвер яна праходзіла трынаццаты раз. Прадстаўнікі СМІ і блогасферы з 46 рэгіёнаў Расіі задавалі свае пытанні Кіраўніку беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адказваў на іх амаль шэсць гадзін.

Зноў жа па традыцыі гэтаму мерапрыемству папярэднічаў прэс-тур — сёлета расійскія журналісты знаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём Магілёўскай вобласці. «Галоўная мэта такіх сустрэч — збліжэнне нашых народаў, магчымасць данесці аб’ектыўную інфармацыю аб самай блізкай і, спадзяюся, самай роднай для вас зямлі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Расійская Федэрацыя для нас таксама была і застаецца не проста стратэгічным партнёрам і саюзнікам, а блізкай і брацкай дзяржавай».

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.