У гонар лепшых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко  ўручае дыплом Нясвіжскага  раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і збожжабабовых культур у 2016 годзе сярод сельгасарганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту  валавога збору збожжа да сярэдняга ўзроўню трох папярэдніх гадоў, сярод сельгасарганізацый першай групы СВК “Агракамбінат Сноў”  (старшыня праўлення — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман)

Старшыня Нясвіжскага
райвыканкама Іван Крупко
ўручае дыплом Нясвіжскага
раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і збожжабабовых культур у 2016 годзе сярод сельгасарганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту
валавога збору збожжа да сярэдняга ўзроўню трох папярэдніх гадоў, сярод сельгасарганізацый першай групы СВК “Агракамбінат Сноў”
(старшыня праўлення — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман)

На сцэне — кіраўнікі гаспадарак, пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі — вытворчасці малака —  у 2016 годзе сярод гаспадарак першай групы Мікалай Салавей (СВК “Гарадзея”, ІІ месца) і Андрэй Ратомскі (ААТ “Новае жыццё”, ІІІ месца). Першае месца — у жывёлаводаў СВК “Агракамбінат Сноў”

На сцэне — кіраўнікі гаспадарак, пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі — вытворчасці малака —
у 2016 годзе сярод гаспадарак першай групы Мікалай Салавей (СВК “Гарадзея”, ІІ месца) і Андрэй Ратомскі (ААТ “Новае жыццё”, ІІІ месца). Першае месца — у жывёлаводаў СВК “Агракамбінат Сноў”

Сярод пераможцаў у сваёй галіне — жывёлаводы СВК “Агракамбінат Сноў” аператар па адкорме свіней Вольга Карповіч, аператары  па абслугоўванні свінаматак з парасятамі  Марына Захарава, Алена Межань, Святлана Еўтух

Сярод пераможцаў у сваёй галіне — жывёлаводы СВК “Агракамбінат Сноў” аператар па адкорме свіней Вольга Карповіч, аператары па абслугоўванні свінаматак з парасятамі Марына Захарава, Алена Межань, Святлана Еўтух

У мінулы чацвер у раённым цэнтры культуры адбылося святочнае мерапрыемства “Беларуская зямля мая”, прысвечанае прафесійнаму святу работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Разам з лепшымі працаўнікамі палёў, ферм і перапрацоўчых прадпрыемстваў Нясвіжчыны ў свяце прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дырэктар філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” Алена Краўчэня, галоўны інжынер Клецкага філіяла Слуцкага сыраробчага камбіната Аляксандр Шчука, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка, ксёндз Пётр Шарко, пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата.

У фае РЦК была аформлена  выстава вырабаў майстроў народнай творчасці і выхаванцаў раённага цэнтра  дзіцячай творчасці, іграў аркестр народных інструментаў Сноўскай ДШМ.

Напачатку святочнага мерапрыемства з дакладам, у якім быў зроблены агляд стану сельскагаспадарчай галіны раёна, перад прысутнымі выступіў старшыня райвыканкама Іван Крупко. Кіраўнік раёна выказаў шчырую ўдзячнасць героям дня за самаадданую працу і ўпэўненасць у тым, што і далей культура земляробства на Нясвіжчыне будзе не толькі заставацца на самым высокім узроўні, але і яшчэ больш развівацца і ўдасканальвацца. Ад імя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, яго старшыні Сямёна Шапіры і сябе асабіста прысутных павіншаваў са святам  першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар. Ён уручыў Ганаровыя граматы Мінаблвыканкама вадзіцелю СВК “Агракамбінат Сноў” Івану Касцюкевічу і трактарысту-машыністу ААТ “Новае жыццё” Дзмітрыю Юрашчыку, Падзякі старшыні Мінаблвыканкама — старшаму аператару збожжасушыльнага комплексу СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргею Якаўцу, трактарысту-машыністу ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Пятру Куратніку, вадзіцелю ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргею Кабальнікаву.

Традыцыйныя хлеб-соль прымаюць  пачэсныя госці свята (справа налева): першы намеснік міністра  сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь  Леанід Адамавіч Марыніч і першы намеснік старшыні  Мінаблвыканкама Ігар Мікалаевіч Макар

Традыцыйныя хлеб-соль прымаюць
пачэсныя госці свята (справа налева): першы намеснік міністра
сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Леанід Адамавіч Марыніч і першы намеснік старшыні
Мінаблвыканкама Ігар Мікалаевіч Макар

Сярод робатызаваных малочнатаварных ферм і малочнатаварных ферм з даільнымі заламі, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі сярэдняга надою малака ад каровы за 9 месяцаў 2016 года першае месца сярод гаспадарак першай групы заняла МТФ “Вялікая Лысіца” СВК “Гарадзея”. Яе брыгадзір  Ірына Лобусь атрымлівае ўзнагароду з рук старшыні  райвыканкама Івана Крупко

Сярод робатызаваных малочнатаварных ферм і малочнатаварных ферм з даільнымі заламі, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі сярэдняга надою малака ад каровы за 9 месяцаў 2016 года першае месца сярод гаспадарак першай групы заняла МТФ “Вялікая Лысіца” СВК “Гарадзея”. Яе брыгадзір
Ірына Лобусь атрымлівае ўзнагароду з рук старшыні
райвыканкама Івана Крупко

З віншавальным словам да прысутных таксама звярнуўся  першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч. У сваім выступленні ён адзначыў, што працаўнікі сельскай гаспадаркі Нясвіжчыны зрабілі ўсё, каб дастойна сустрэць сваё прафесійнае свята: у няпростых умовах надвор’я гэтага года здолелі заняць другое месца ў  рэспубліцы па ўраджайнасці збожжавых, атрымалі ўнікальны ўра-джай кукурузы на зерне, засталіся лідарамі па вытворчасці малака і прывагах буйной рагатай жывёлы па выніках 10 месяцаў.

Леанід Адамавіч таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання, уручыўшы Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь галоўнаму аграному ААТ “Грыцкевічы” Івану Валетаву і аператару машыннага даення ААТ “Новае жыццё” Але Гадун.

У раённым  спаборніцтве за дасягненне  высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зерне-бабовых культур у 2016 годзе  сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў ва  ўзросце да 31 года сярод гаспадарак другой групы перамог вадзіцель ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Аляксандр Ісакаў

У раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зерне-бабовых культур у 2016 годзе сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў ва
ўзросце да 31 года сярод гаспадарак другой групы перамог вадзіцель ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Аляксандр Ісакаў

У спаборніцтве за дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака сярод аператараў па штучным асемяненні сярод гаспадарак другой групы другое месца заняла Ганна Гапановіч з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (на здымку). На першым месцы — Валянціна Філатава з ААТ “17 Верасня”

У спаборніцтве за дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака сярод аператараў па штучным асемяненні сярод гаспадарак другой групы другое месца заняла Ганна Гапановіч з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (на здымку). На першым месцы — Валянціна Філатава з ААТ “17 Верасня”

Герояў дня павіншавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім. Яна ўручыла памятны падарунак ветэрану працы сельскагаспадарчай галіны Валянціне Леанідаўне Жук.

Ад імя партнёраў — прадпрыемстваў перапрацоўчай галіны прысутных павіншаваў галоўны інжынер Клецкага філіяла Слуцкага сыраробчага камбіната Аляксандр Шчука. Ён аб’явіў аб узнагароджванні каштоўнымі падарункамі за дасягненне найбольшых аб’ёмаў і высокай якасці пастаўленай сыравіны сярод сельгас-прадпрыемстваў сыравіннай зоны ААТ “Слуцкі сыраробчы камбінат” такіх гаспадарак, як ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Лань-Нясвіж” і “Сейлавічы”.

Сярод аператараў машыннага даення, якія працуюць  у даільных залах і дабіліся найвышэйшых паказчыкаў  па сярэднім надоі малака за 9 месяцаў, сярод гаспадарак  другой групы другое месца  заняло звяно ў складзе Ганны Нагродскай, Алены Лубянцовай  і Таццяны Дудко з ДП  “ЭБ “Свеклавічная”. Дарэчы,  Таццяна аляксандраўна ў гэты дзень прымала яшчэ асобныя віншаванні з нагоды  дня нараджэння

Сярод аператараў машыннага даення, якія працуюць у даільных залах і дабіліся найвышэйшых паказчыкаў па сярэднім надоі малака за 9 месяцаў, сярод гаспадарак другой групы другое месца заняло звяно ў складзе Ганны Нагродскай, Алены Лубянцовай і Таццяны Дудко з ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Дарэчы,
Таццяна аляксандраўна ў гэты дзень прымала яшчэ асобныя віншаванні з нагоды дня нараджэння

Віншаванні прымаюць кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў,  пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх  паказчыкаў у жывёлагадоўлі — вытворчасці малака — у 2016 годзе сярод гаспадарак другой групы Людміла Гутнік  (ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, І месца), Алег Вінаград (ААТ “Юшавічы”, ІІ месца), Сяргей Пілішчык (ААТ “Сейлавічы”, ІІІ месца)

Віншаванні прымаюць кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў,
пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх
паказчыкаў у жывёлагадоўлі — вытворчасці малака — у 2016 годзе сярод гаспадарак другой групы Людміла Гутнік
(ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, І месца), Алег Вінаград (ААТ “Юшавічы”, ІІ месца), Сяргей Пілішчык (ААТ “Сейлавічы”, ІІІ месца)

Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў, якія дабіліся максімальнага ўмоўнага аб’ёму нарыхтоўкі травяных кармоў у пераліку на зялёную масу пры высокай якасці работ, сярод гаспадарак другой групы другое месца заняў механізатар ААТ “Юшавічы” Валерый Васілеўскі (на фота). На першым месцы — Уладзімір Богдан з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”

Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў, якія дабіліся максімальнага ўмоўнага аб’ёму нарыхтоўкі травяных кармоў у пераліку на зялёную масу пры высокай якасці работ, сярод гаспадарак другой групы другое месца заняў механізатар ААТ “Юшавічы”
Валерый Васілеўскі (на фота).
На першым месцы — Уладзімір Богдан з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”

Удзельнікі свята, прадстаўнікі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”: памочнік камбайнера Дзяніс Шыманскі, аператар збожжасушыльнай устаноўкі Дзмітрый Сакалоўскі, намеснік дырэктара  па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Цімафейчык, камбайнер буракаўборачнага камбайна  Віталь Манулік, вадзіцель Уладзімір Куган, аператар па вырошчванні рамонтных цялушак  Яўген Галавін, аператар па вырошчванні БРЖ Уладзімір Прыгараеў

Удзельнікі свята, прадстаўнікі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”: памочнік камбайнера Дзяніс Шыманскі, аператар збожжасушыльнай устаноўкі Дзмітрый Сакалоўскі, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Цімафейчык, камбайнер буракаўборачнага камбайна Віталь Манулік, вадзіцель Уладзімір Куган, аператар па вырошчванні рамонтных цялушак
Яўген Галавін, аператар па вырошчванні БРЖ Уладзімір Прыгараеў

Першы намеснік міністра  сельскай  гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь  Леанід   Марыніч уручае Ганаровую  грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі  Беларусь  аператару  машыннага  даення ААТ “Новае жыццё” Але Гадун

Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч уручае Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь аператару машыннага даення ААТ “Новае жыццё” Але Гадун

За добрасумленную працу  ў аграпрамысловым комплексе раёна, важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны ў 2016 го-дзе і ў  сувязі з прафесійным святам Падзяка старшыні Нясвіжскага райвыканкама была аб’яўлена  бухгалтару ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Наталіі Сарнацкай

За добрасумленную працу
ў аграпрамысловым комплексе раёна, важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны ў 2016 го-дзе і ў сувязі з прафесійным святам Падзяка старшыні Нясвіжскага райвыканкама была аб’яўлена
бухгалтару ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Наталіі Сарнацкай

Дыплом Нясвіжскага  райвыканкама атрымаў  загадчык фермы па вырошчванні і адкорме куранят- бройлераў СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Мітронь

Дыплом Нясвіжскага
райвыканкама атрымаў
загадчык фермы па вырошчванні і адкорме куранят-
бройлераў СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Мітронь

У ходзе свята ў цэлым каля трох соцень працаўнікоў сельскай гаспадаркі Нясвіжчыны  атрымалі ўзнагароды раённай улады, увайшоўшы ў гісторыю як лепшыя з лепшых.

Завяршылася святочнае мерапрыемства  захапляльным канцэртам, які падрыхтавалі майстры мастацтваў Нясвіжчыны. Яго фінальная вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Музычны карагод” стала сапраўды феерычным відовішчам і яскрава паказала, што на нашай зямлі ўмеюць выдатна рабіць сваю справу і працаўнікі палёў і ферм, і майстры сцэны, якія не пашкадавалі для сваіх землякоў ні талентаў, ні творчага натхнення.

Герояў дня вітае юнае пакаленне Нясвіжчыны

Герояў дня вітае юнае
пакаленне Нясвіжчыны

Сваё харэаграфічнае віншаванне гледачам дорыць  танцавальны калектыў Нясвіжскага УМГ “Аксаміт”

Сваё харэаграфічнае віншаванне гледачам дорыць танцавальны калектыў Нясвіжскага УМГ “Аксаміт”

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі

 ЕРМАШЭНКА.   

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.