У працяг сямейнай дынастыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

9d0v4917

Трактарыст-машыніст ААТ “Лань-Нясвіж” Дзмітрый Глебаў дастойна прадаўжае сямейную дынастыю працаўнікоў вёскі. Яго бацька Міхаіл Іванавіч больш за 40 гадоў адпрацаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў мясцовай гаспадарцы. І калі пасля заканчэння Быхаўшчынскай базавай школы перад юнаком паўстала пытанне аб выбары далейшага жыццёвага шляху, ён доўга не вагаўся: паступіў у Клецкае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча на спецыяльнасць “трактарыст-машыніст”. Атрымаўшы прафесію, пайшоў у армію, адбыў, як належыць, не толькі тэрміновую, але і звыштэрміновую службу. Аднак цяга да роднай зямлі аказалася ўсё ж такі мацнейшай, і Дзмітрый, парабіўшы год ў ТАА “АгроДело”, вярнуўся назусім у родную гаспадарку, на землях якой, а менавіта — у вёсцы Міцькавічы, нарадзіўся і вырас. Тут ён жыве і зараз, гадуючы разам з жонкай, таксама працаўніцай сельгаспрадпрыемства, траіх дзяцей — дачку і двух сыноў.

— Выконваць даводзіцца ўсялякія работы — і сеяць розныя культуры, і жаць збожжа, і араць, і ўбіраць буракі, — гаворыць вопытны механізатар. — Усяго адразу і не ўзгадаеш. Галоўнае — зрабіць даручанае так, каб не было сорамна за сваю работу.

Красавіцкім днём, калі быў зроблены здымак, Дзмітрый Міхайлавіч працаваў на сяўбе кукурузы, якую вёў на трактары МТЗ-1221 з сеялкай “Монасем”, выконваючы ўсе тэхналагічныя патрабаванні.

Зараз, калі палі адпачываюць да вясны, механізатар заняты рамонтам свайго трактара.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.