З гісторыі дзяржаўнага свята

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Згодна з Указам  № 157   “Аб дзяржаўных  святах і святочных днях у Рэспубліц Беларусь”,  які Прэзідэнт А.Р.  Лукашэнка падпісаў у 1998 годзе, у іх пералік увайшоў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — 7 лістапада.

Як дзяржаўнае свята яно перайшло ў навейшую  гісторыю Беларусі з савецкіх часоў. Тады мы, школьнікі 60 — 70-х гадоў, усе ведалі, што залп крэйсера “Аўрора” ў Петра-градзе  ў далёкім 1917 годзе паклаў пачатак новай эры на планеце Зямля.  Святкавалі Дзень Вялікай Кастрычніцкай  сацыялістычнай  рэвалюцыі шырока: з урачыстымі сходамі і канцэртамі, са шматлюднымі дэманстрацыямі і ўскладаннем кветак да помніка галоўнаму ідэолагу рэвалюцыі У.І. Ле-ніну. Віншавалі адзін другога асабіста і паштоўкамі. Традыцыйна, як і з Новым годам, Днём Савецкай Арміі, 8 Сакавіка, 9 Мая…

dsc096565 dsc096566 d0sc09667

dsc009664

Неяк, перабіраючы  дома старыя паперы, я адклала тое, што, магчыма, палічаць мэтазгодным забраць у фонды гісторыка-краязнаўчага музея яго супрацоўнікі. У тым ліку і  віншавальныя паштоўкі з Днём Вялікага Кастрычніка. Іх прысылалі некалі адрасаты з Мінска і Гродна,  г. Горкі Магілёўскай вобласці і ўкраінскага Крывога Рога… Акрамя слоў віншавання — некалькі радкоў паведамлення. Адкрытае пісьмо. Такія паштоўкі ў многіх прадстаўнікоў старэйшага пакалення захоўваюцца як памяць аб іншых людзях — сваяках, сябрах, знаёмых, аб даўно мінулых па-дзеях. Для кагосьці гэта — проста хлам. Для кагосьці — гістарычная каштоўнасць, рарытэт. Паштоўкі, што захаваліся, былі выпушчаны Міністэрствам сувязі СССР у 1971, 1973, 1975 — 1979 і 1980 гадах. Кошт мелі 4, 5, 6 капеек.

Паштоўкі прыгожыя, маляўнічыя. На іх — выявы дзяржаўнага  герба СССР, ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, які быў уве-дзены ў 1967 годзе, сярпа і молата з пя-цікутнай зоркай, чырвоных сцягоў, георгіеўскай стужкі, чырвоных і ружовых гваздзік, лічбы “1917”… Ілюстрацыі суправаджаюцца надпісамі: “Слава Кастрычніку — галоўнай падзеі ХХ стагоддзя!”, “Са святам!”, “Слава Радзіме Кастрычніка” і г. д.

А вось адна прадстаўніца навейшай гісторыі суверэннай Рэспублікі Беларусь. Выпушчана паштоўка ў 1998 годзе рэспубліканскім аб’яднаннем “Белпошта” ў ТАА “Паліфакт”. Чырвона-зялёная стужка з беларускім арнаментам — ва ўнісон дзяржаўнаму сцягу. Чырвоныя гваздзікі палымнеюць на белым фоне. І надпіс: “Са святам Кастрычніка!”

Першымі дэкрэтамі Савецкай дзяржавы былі Дэкрэт аб зямлі і Дэкрэт аб міры. Гэта багацце, якім наш народ валодае і цяпер. 99 гадоў мінула з таго часу — амаль стагоддзе. Гэта —  жыццё нашых продкаў, наша гісторыя. І яе мы абавязаны  ведаць. Каб не быць Іванамі без роду і племені.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.