Абмеркавалі праекты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

000020_158274_big

Па запрашэнні Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў Вашынгтоне з 6 па 10 снежня знаходзілася эканамічная дэлегацыя нашай дзяржавы высокага ўзроўню.

У яе склад увайшлі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, памочнік Прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі, прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальнага банка, Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, іншых міністэрстваў і ведамстваў.

Прадстаўнікі нашай краіны правялі перамовы ў шэрагу ключавых урадавых агенцтваў ЗША: Дзярждэпартаменце, Міністэрстве гандлю, Офісе гандлёвага прадстаўніка ЗША, Федэральнай камісіі сувязі, Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Агенцтве міжнароднага развіцця ЗША (USАІD).

Абмеркаваны канкрэтныя пытанні эканамічнага і гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва абедзвюх краін, дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці аб актывізацыі ўзаемадзеяння абодвух бакоў у сферах фінансаў і інвестыцый, высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі і энергетыкі. Акрамя таго, адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Асацыяцыі прыватнага інвеставання на рынках, што развіваюцца, з кіраўніцтвам найбуйнейшых амерыканскіх карпарацый: Mісrоsоft, АGСО, Саsе Nеw Hоllаnd… Абмеркаваны канкрэтныя інвестыцыйныя праекты для рэалізацыі ў Беларусі.

У рамках візіту праведзены перамовы з намеснікам дырэктара-распарадчыка МВФ Міцухірам Фурусавам па пытаннях падрыхтоўкі праграмы МВФ для Беларусі.

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.