Беларускі ручнік — душа народа

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мы вельмі часта разважаем пра тое, што найбольш патрэбна чалавеку на гэтай зямлі, ды не толькі аднаму чалавеку, а цэламу народу. На маю думку,      няма нічога больш каштоўнага, чым тое, што прыйшло з глыбіні стагоддзяў: найперш вера, а таксама народныя традыцыі і звычаі. Яны, як непарыўная нітачка звязваюць нас з мінулым, з тымі людзьмі, з якімі нам не выпала сустрэча, тымі, што пайшлі ў вечнасць яшчэ да нашага нараджэння. Але засталіся песні, што перадаюцца з вуснаў у вусны, а таксама розныя вырабы, зробленыя рукамі: плеценыя, вышываныя, тканыя.

На Нясвіжчыне такіх умельцаў шмат. Адна з іх — Алена Іванаўна Дубініч (фота 1), пастаянная ўдзельніца творчых выстаў у раёне і вобласці. Прадстаўляла майстрыха  Нясвіжчыну і на рэспубліканскім узроўні.

Алена Іванаўна Дубініч нарадзілася ў вёсцы Сейлавічы Нясвіжскага раёна 5 снежня 1946 года ў сям’і Марыі Антонаўны і Івана Антонавіча Карпачоў. Марыя Антонаўна займалася ткацтвам і вышыўкай. Іван Антонавіч сам зрабіў для яе ткацкі і снавальны станок. У сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей — тры дачкі і сын. Алена Іванаўна вельмі захаплялася вырабамі, зробленымі рукамі маці. А ў школе існаваў гурток, які вяла настаўніца біялогіі. Канвы ў той час не было, і настаўніца вучыла дзяцей выцягваць ніткі з паркалевай тканіны, каб атрымаліся клетачкі. Першую работу, вышытую балгарскім  крыжыкам — «Кот у кошыку» — Алена зрабіла, калі ёй было дзевяць гадоў. Затым было шмат іншых вышывак крыжыкам і гла-ддзю. Яе работы часта прадстаўляліся на раённых, абласных і рэспубліканскіх выставах-конкурсах, за якія яна  атрымлівала ўзнагароды. Пасля школы А.І. Дубініч закончыла бухгалтарскія курсы ў Баранавічах. Працавала на прадпрыемствах Нясвіжчыны. У 1971 годзе паступіла ў інстытут народнай гаспадаркі імя В.В. Куйбышава, які закончыла ў 1976 годзе.  Сваё дзіцячае захапленне Алена Іванаўна перанесла і ў дарослае жыццё. Але большасць вырабаў майстрыха зрабіла, калі выйшла на заслужаны адпачынак.

dsc01404

Фото 1

Яе асноўнае захапленне — ручнікі. Іх у майстрыхі больш за дваццаць. Асабліва Алена Іванаўна любіць вышываць вясельныя ручнікі, укладваючы ў іх свае самыя лепшыя думкі і пажаданні маладым. Майстрыха лічыць, што брацца за такую работу трэба з добрым настроем і лёгкім сэрцам. Менавіта тады яна прынясе карысць людзям. А.І. Дубініч займаецца таксама вязаннем і бісерапляценнем. Яна спрабавала сябе і ў ткацтве. Так да вышываных вырабаў далучыўся і тканы ручнік.

Алена Дубініч — член Саюза майстроў Беларусі,  аўтар сувенірнага ручніка «Нясвіж», альбома вышываных работ «Сталіцы рэспубліканскіх дажынак». Зусім   нядаўна ў Нясвіжскай друкарні імя Сымона Буднага пабачыла свет яе кніга «Беларускі ручнік: з мінулага ў дзень сённяшні», прэзентацыя якой прайшла ў Нясвіж-скай цэнтральнай раённай  бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы.  З выхадам кнігі і 70-гадовым юбілеем аўтарку павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.В. Круглік, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму А.М. Цар, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Л.І. Вітко, прадстаўнікі хору ветэранаў «Аптымісты» (фота 2), бібліятэкары.

Аб вялікім укладзе ў народную творчасць Алены Дубініч гаварыла і старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Мінскай вобласці, першы сакратар абкама КПБ Марыя Мікалаеўна Худая.  Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.В. Круглік уручыў Алене Іванаўне Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Івана Іванавіча Крупко за захаванне, адраджэнне, прапаганду народнай творчасці, актыўную выставачную дзейнасць,  удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх выставах і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем.

Фота 3

Фота 2

Дапамаглі наблізіць нара-джэнне гэтага выдання  супрацоўніца бібліятэкі  Таццяна Байкаш — укладальнік і аўтар макета,  намеснік галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскія навіны» Соф’я Любанец, супрацоўнікі друкарні імя Сымона Буднага і іншыя.

Выхад кнігі, якая хутка з’явіцца на паліцах бібліятэк раёна, — па-дзея вельмі  значная для аўтара. Але галоўнае для кожнага чалавека тое, каб пачатае ім абавязкова мела  свой працяг. Алена Іванаўна ў гэтым плане шчаслівы чалавек, бо   сваё майстэрства яна  перадала дочкам — Святлане і Ірыне, а таксама ўнучкам  Іаанне і Валерыі. Так любоў да творчасці перадаецца ў гэтай сям’і з пакалення ў пакаленне. І вельмі хочацца спадзявацца, што гэтая традыцыя  не толькі ніколі не перарвецца, а будзе і далей удасканальвацца.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

бібіліятэкар І катэгорыі Нясвіжскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі

імя П. Пранузы.

Фота Вольгі МАРЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.