«Бяспечны Новы год!»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

акция

Рэспубліканская акцыя пад такой назвай упершыню стартавала ў краіне. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Мэта акцыі — папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, якія ўзнікаюць у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

Мерапрыемства праходзіць у чатыры этапы. Супрацоўнікі МНС ужо наведалі санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, прафілакторыі, дамы адпачынку, пансіянаты і расказалі аб правілах бяспекі. З 13 па 20 снежня акцыя праходзіць  у агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай работы, дамах сямейнага тыпу. 21 — 27 снежня ратавальнікі нагадаюць аб бяспечным выкарыстанні феерверкаў у месцах продажу піратэхнічных вырабаў, на лядовых катках, у дзіцячых установах аховы здароўя. Завяршальны этап будзе праходзіць у месцах масавага знаходжання людзей — на вакзалах, станцыях метро, рынках, у буйных гандлёвых цэнтрах і інш. — з 28 па 30 снежня.

У мерапрыемствах прымуць удзел і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, клубаў юных ратавальнікаў, а таксама добраахвотнікі.

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.