Чыні дабро

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

духовность

Упершыню за гісторыю Нясвіжчыны ў гэтым годзе створана праваслаўнае  Брацтва ў гонар Прэабражэння Гасподня пры  прыходзе Святой Тройцы аграгарадка Салтанаўшчына. Брацтва належыць Нясвіжскаму благачынню. Яго справамі і дабрачыннай дзейнасцю займаецца протаіерэй Алег Абрамовіч і актыўныя члены брацтва. У будынку Свята-Вазнясенскага храма па вуліцы Гейсіка,1, які аддадзены Брацтву на рэканструкцыю пад будучы хрысціянскі маладзёжны цэнтр, кожны панядзелак адбываюцца малебны, дзе хворыя, нямоглыя, просячыя Божай дапамогі людзі могуць прыкласціся да цудатворных іконаў. У тым жа будынку праводзяцца дабрачынныя кірмашы рэчаў. Маламаёмасныя людзі (пенсіянеры, інваліды, малазабяспечаныя сем’і, адзінокія і мнагадзетныя), усе, хто мае патрэбу, могуць бясплатна выбраць для сябе      адзенне, абутак і т.п. Брацтва дапамагае ўсім, незалежна ад веравызнання, тым самым апраўдваючы сваё прызначэнне, бо ўсе мы незалежна ад канфесійнай прыналежнасці — браты і сёстры ў Госпадзе. У рамках дзейнасці Брацтва існуе служба псіхалагічнай дапамогі. На сустрэчы, якія наладжвае Брацтва,  запрашаюцца цікавыя асобы, арганізоўваецца  з карысцю вольны час.

Дзейнасць брацтва на Нясвіжчыне набірае сілу, яно займаецца таксама валанцёрскай работай і заклікае ўсіх жадаючых паспрабаваць сябе  ў гэтай якасці.  Брацтва таксама запрашае ўсіх неабыякавых людзей паўдзельнічаць у дабрачынных акцыях, ахвяраваць дарослае і дзіцячае адзенне і абутак, якія пыляцца ў шафах, замест таго, каб прынесці радасць людзям, што маюць у іх патрэбу. Камусьці спатрэбяцца і непатрэбныя вам, але яшчэ спраўныя бытавыя прыборы, старая мэбля, посуд, нават у адзінкавым экзэмпляры і г.д. Таксама там можна аддаць макулатуру і металалом на патрэбы Брацтва. Калі ў вас ёсць рэчы, якія можна ахвяраваць, але нельга даставіць, члены брацтва забяруць іх на сваім транспарце. Па пытаннях ахвяравання  жыхары раёна могуць звяртацца па тэлефонах: 5-10-89 і 8-029-168-99-51.

Запавет для кожнага сапраўднага хрысціяніна — дабро. Маленькая крупіца дабра здольна стварыць цуд.  Для кагосьці цуд — выцягнуць шчаслівы латарэйны білет, а для кагосьці стане цудам ваша дапамога і тыя рэчы, якія чалавек сам фінансава не ў стане купіць.  А дабро бумерангам вяртаецца адтуль, адкуль і не чакалі.  І вы адчуеце сябе шчаслівым, ашчаслівіўшы іншага.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю брацтва, можна звяртацца па тэлефоне 8-029-315-44-23, па якім вы даведаецеся, каму і якую дапамогу можна аказаць.

Аксана ШКРЭД,

член брацтва ў гонар  Прэабражэння

Гасподня, г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.