ДРУГОЕ КАЛЬЦО СТАЛІЦЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

9c6fe1c968db328e216ec811fa7a37c6_xl

У чацвер Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве МКАД-2, рэканструкцыі трасы на ўчастку Астрашыцкі Гарадок — Курган Славы (Р80) і перспектывах развіцця транспартнай інфраструктуры Беларусі. Знаёмячыся з праведзенай работай, Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам вялікая ўвага ўдзяляецца будаўніцтву буйных магістраляў, але нельга забываць і пра дарогі мясцовага значэння. «У найбліжэйшыя месяцы мы збяромся, абмяркуем і прымем рашэнне, як будзем іх аднаўляць. Кожны аграгарадок (а іх каля дзвюх тысяч) павінен быць злучаны з раённым цэнтрам. Ад раённых цэнтраў да абласных у нас больш-менш нядрэнныя дарогі, але іх таксама дзе-нідзе трэба прыводзіць у парадак», — сказаў Прэзідэнт.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.